Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі
Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі (5 (17) ліпеня 1888, с. Чукалы, Сімбірская губерня, цяпер Ардатаўскі раён, Мардовія — 16 студзеня 1966, Казань) — літаратурны крытык, літаратуразнавец і тэатразнавец, педагог[1]. Доктар філалагічных навук (1944), прафесар (1927). БіяграфіяНарадзіўся ў настаўніцкай сям’і (бацька ў далейшым прыняў сан і стаў святаром). Скончыў Сімбірскую духоўную семінарыю (пасведчанне № 377 ад 26 чэрвеня 1909 г.). У 1909 г. паступіў на славяна-расійскае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта[2], пасля сканчэння якога за выпускную працу «Руская журналістыка 40-х гадоў XIX стагоддзя ў яе галоўных накірунках» (1912) пад кіраўніцтвам І. Замоціна атрымаў ступень кандыдата і быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. З 1915 г. — выкладчык, прыват-дацэнт Варшаўскага (пазней Данскога) ўніверсітэта ў Растове-на-Доне. З 1921 г. — дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1928 г. — прафесар БДУ[1]. ![]() Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. А. Міхайлоўскі; Сярэдні рад: І. М. Салаўёў, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, А. А. Савіч, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык; Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, В. В. Якунін, М. М. Піятуховіч. У 1929—1931 гг. зазнаў рэпрэсіі з боку кіраўніцтва ўніверсітэта і быў вымушаны з’ехаць у Маскву, дзе працаваў метадыстам у Аддзеле прафтэхадукацыі пры Наркамаце цяжкай прамысловасці СССР , пазней — прафесарам літаратуры ў Дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі, Маскоўскім педагагічным інстытуце[1]. У 1934 г. быў арыштаваны ў Маскве па «Справе славістаў » (справе «Расійскай нацыянальнай партыі») і асуджаны на 5 год лагероў. Пакаранне адбываў у САЗЛАГу ва Узбекістане (рэабілітаваны ў 1964 г.) [3]. У 1939 годзе пасля вызвалення пераехаў на сталае жыхарства ў Казань. З 1939 г. — выкладчык казанскіх вышэйшых навучальных устаноў. З 1940 г. — прафесар кафедры рускай мовы і літаратуры Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 23.04.1943 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Исследования по истории новой белорусской литературе». Працаваў дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадчыкам кафедры рускай і сусветнай літаратуры. Памёр і пахаваны ў Казані. Навуковая дзейнасцьДрукаваўся з 1913 года. Даследаваў метадалогію літаратуразнаўства[1], паэтыку беларускай літаратуры, гісторыю рускай літаратуры. Працы пра творчасць М. Навікова , М. Лермантава, М. Гогаля, І. Тургенева, І. Катлярэўскага, Т. Шаўчэнка[1]. Абгрунтаваў думку аб ганаровым месцы беларускай літаратуры сярод іншых еўрапейскіх, высунуў тэарэтычную праблему нацыянальнай спецыфікі літаратуразнаўства[1]. Навуковыя працы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia