Яўген Мікалаевіч Война
Яўген Война (нар. 12 студзеня 2000) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Энергетык-БДУ». Клубная кар’ераЗ 2019 года, пасля выхаду мінскага «Энергетыка-БДУ» ў Вышэйшую лігу, пачаў выступаць за дубліруючы склад клуба. Таксама стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. 27 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (4:3) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым да асновы не прыцягваўся, выступаў за дубль. У пачатку 2021 года, пакінуўшы «Энергетык-БДУ», далучыўся да каманды БДУ з Другой лігі. У ліпені 2021 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў». У сезоне 2021 быў іграком асновы, а ў 2022 годзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2023 года пакінуў гомельскі клуб[3]. У лютым 2023 года стаў іграком «Маладзечна». У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[4], аднак у красавіку перайшоў у «Энергетык-БДУ»[5]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia