Яўген Пятровіч Міцкевіч
Яўге́н Пятро́віч Міцке́віч (руск.: Евгений Петрович Мицкевич; 24 снежня 1893, Клэвань, цяпер Ровенская вобласць, Украіна — 19 лютага 1959, Масква) — савецкі выведнік, палкоўнік (1943). У органах УНК—АДПУ—НКУС з 1924 года. БіяграфіяНарадзіўся 24 снежня 1893 года ў Клэвані ў сялянскай сям’і, украінец[2]. У войску з 1915 года. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года сябра палкавога камітэта і Рэчыцкага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Увосень кіраўнік батальёна 257 палка, кіраваў задушэннем мецяжоў у Рэчыцы. Сябра РСДРП(б) з верасня 1917 года. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі камісар юстыцыі Рэчыцкага Савета. У студзені 1918 года кіраваў атрадам Чырвонай гвардыі ў барацьбе з корпусам Доўбар-Мусніцкага. З снежня 1918 года старшыня Рэчыцкага павятовага ВРК, з сакавіка 1919 — выканкама Саветаў. У часе савецка-польскай вайны 1920 года камандзір палка, пазней камісар Рэчыцкага павета. У 1924 годзе скончыў эканамічнае аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе прыняты на працу ў Замежны аддзел АДПУ[2]. У 1925 годзе на нелегальнай рабоце ў Германіі, кіруе стварэннем агентурнай сеткі ў Гамбургу. У лістападзе 1927 года ў Італіі кіруе групай нелегальных работнікаў у Рыме, дзе знаходзіцца да 1930 года. У 1931—1933 гадах у Вялікабрытаніі[2]. У 1934 годзе ў ЗША, потым у Кітаі. Арганізоўвае нелегальную выведвальную работу па Японіі і супраць белагвардзейскай антысавецкай дзейнасці. У 1937 годзе вяртаецца ў ЗША і больш за год кіруе нелегальнай рэзентурай[2]. У 1939—1941 гадах у розных падраздзяленнях НКУС. У жніўні 1941 года вяртаецца ў знешнюю выведку. Кіруе работай аднаго з аддзелаў выведкі. У 1944 годзе на рабоце ў Італіі, кіруе групай выведнікаў-нелегалаў. Па завяршэнні камандзіроўкі працуе кіраўніком аддзела знешняй выведкі[2]. У 1948—1953 гадах — кіраўнік кафедры выведвальнай школы КДБ. У 1953 годзе сышоў у адстаўку. Памёр у 1959 годзе[2]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені і Знак пашаны, медалямі і знакам Ганаровы чэкіст[2]. ПамяцьІмем Яўгена Міцкевіча названыя вуліца і завулак у Рэчыцы. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia