Яўген Рыгоравіч Брусілоўскі
Яўген Рыгоравіч Брусіло́ўскі (12 лістапада 1905, Растоў-на-Доне — 1981, Масква) — казахскі кампазітар, адзін з заснавальнікаў прафесійных жанраў у казахскім музычным мастацтве. Народны артыст Казахскай ССР (1936). Старшыня праўлення Саюза кампазітараў Казахстана (1939—1953). Дзяржаўная прэмія СССР (1948), Дзяржаўная прэмія Казахстана (1967). Аўтар першых казахскіх опер. З’яўляецца аўтарам музыкі Дзяржаўнага гімна Казахстана 1945—1992 і 1992—2006 гадоў (1945, сумесна з Муканам Тулебаевым і Латыфам Хамідзі). БіяграфіяНарадзіўся 30 кастрычніка (12 лістапада па новым стылі) 1905 года ў горадзе Растоў-на-Доне у яўрэйскай сям’і.[2][3] У 1922—1924 гадах вучыўся па класах фартэпіяна і кампазіцыі ў Маскоўскай кансеваторыі імя П. І. Чайкоўскага. Затым паступіў у Ленінградскую кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава на клас кампазіцыі М. А. Штэйнберга і скончыў яе ў 1931 годзе. З 1944 года выкладаў у Алма-Ацінскай кансерваторыі (з 1955 года — прафесар). ТворчасцьАўтар першых казахскіх опер («Кыз Жыбек» (1934), «Жалбыр» (1935), «Ер-Таргын» (1937), «Гвардыя, уперад» (1942), «Дударай» (1953)), сімфоній (у т.л. 6-й «Курмангазы», 1965), кантаты, вакальна-сімфанічных, камерных, інструментальных твораў. Кампазітару належаць дзевяць опер, чатыры балета, дзевяць сімфоній і каля 500 песень і рамансаў. У ліку яго вучняў К. Кужам’яраў, Е. Рахмадыеў, М. Тулебаеў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia