Яўген Станіслававіч Глінскі
Яўген Станіслававіч Глінскі (нар. 3 лістапада 1988, Мінск) — беларускі гісторык, архівіст. Магістр гістарычных навук. БіяграфіяНарадзіўся 3 лістапада 1988 года ў Мінску ў сям’і рабочых. Беларус. Вучыўся ў сярэдняй школе № 207 г. Мінска, у 2004—2006 гадах — у Ліцэі БДУ. Скончыў у 2011 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2012 годзе — магістратуру, у 2015 — аспірантуру БДУ. З 2014 года працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі: старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: грамадская думка Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI стагоддзяў, шляхецкая генеалогія XVI — першай паловы XIX стагоддзяў, крыніцазнаўства, гісторыя гістарычнай думкі, постмадэрнізм у гісторыяпісанні, гістарычная памяць і гістарычная свядомасць. Спецыяліст па генеалогіі зямянска-баярскіх родаў Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагоддзяў, кіраўнік аўтарскага калектыву праекта Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі «Гербоўнік беларускай шляхты». УзнагародыЛаўрэат Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прэміяй Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшы артыкул на сацыяльна-гуманітарную тэматыку за 2018 г. (Фальсіфікацыі дакументаў аб дваранстве ў Слуцкім павеце Мінскай губерні ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2018, № 5). Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia