Яўрэйская паліцыя![]() ![]() Яўрэйская паліцыя (ням.: Jüdischer Ordnungsdienst) — найменне «Службы парадку», — органа для забеспячэння парадку, які ўтвараўся ў кожным яўрэйскім гета падчас нацысцкай акупацыі. Стварэнне і структураІніцыятарам стварэння яўрэйскай паліцыі быў намеснік Адольфа Эйхмана гаўпштурмфюрар СС Алаіз Брунер (Alois Brunner). Ён пачынаў са стварэння яўрэйскай паліцыі Берліна, якая дапамагала дэпартаваць яўрэяў у гета і лагеры на Усходзе. Існавала ў 1939—1944. Фармальна падпарадкоўваліся юдэнратам — саветам яўрэяў, якія стаялі на чале адпаведных гета. Кіраўніком яўрэйскай паліцыі звычайна быў адзін з членаў юдэнрата. Камплектаванне яўрэйскай паліцыі адбывалася пры ўдзеле немцаў і кіраўнікоў юдэнратаў. Звычайна яўрэйская паліцыя зброі не мела — членам паліцыі дазвалялася насіць гумовыя дубінкі. Аднак, некаторыя яўрэйскія паліцыянты былі ўзброены. Яўрэйскім паліцыянтам, якія выявілі сябе перад нямецкімі ўладамі з добрага боку, дазвалялася ўвесь час мець агнястрэльную зброю. Зброя таксама выдавалася на час правядзення акцый, для аховы важных аб’ектаў і начных дзяжурстваў. Кіраўнікі і камандзіры яўрэйскай паліцыі (звычайна гэта былі прадстаўнікі юданрата) мелі права на сталае нашэнне зброі (пісталета і ручных гранат)[1]. На чале паліцыі варшаўскага гета стаяў былы палкоўнік польскай паліцыі Юзаф Шэрынскі. ФункцыіФункцыі яўрэйскай паліцыі можна падзяліць на тры тыпу:
Да першых двух тыпаў адносіліся збор кантрыбуцый, штрафаў і падаткаў, канфіскацыя маёмасці, збор на прымусовыя працы, удзел у аблавах і арыштах, этапаванне насельніцтва ў лагеры і да месцаў растрэлаў, сачэнне ўсярэдзіне гета, выяўленне партызанаў і падпольшчыкаў. Пры гэтым нярэдка члены яўрэйскай паліцыі самі былі падпольшчыкамі ці мелі сувязь з падполлем. Сярод яўрэйскіх паліцыянтаў было нямала агентаў гестапа. ![]() Да трэцяга тыпу адносіцца падтрыманне парадку і чысціні ў грамадскіх месцах, барацьба са злачыннасцю. Часам яўрэйскія паліцыянты бралі ўдзел у растрэлах. 27 кастрычніка 1942 года 7 членаў яўрэйскай паліцыі пад кіраўніцтвам начальніка Віленскага гета С. Дэслера ў Ашмянах удзельнічалі ў масавым забойстве 406 чалавек[2]. Яўрэйскія паліцыянты Віленскага гета суправаджалі калоны яўрэяў у Панеряй да месца масавых забойстваў. Таксама ў Віленскім гета ў 1942 годзе яўрэйскай паліцыяй было павешана 6 яўрэяў за крымінальныя злачынствы[3]. Лёс членаў паліцыіНягледзячы на тое, што яўрэйская паліцыя актыўна дапамагала немцам у пераследзе іншых яўрэяў, у тым ліку ў іх адпраўцы ў канцлагеры, шматлікія яе члены ў канчатковым выніку падзялілі лёс іншых ахвяр Халакоста, але не ўсё. Частка былых членаў яўрэйскай паліцыі Вільні, Каўнаса і Шаўляя ўлетку 1944 года была арыштавана НКВД і асуджана за калабарацыянізм з немцамі[4]. У адзін з апошніх дзён ліквідацыі Варшаўскага гета немцы арыштавалі спачатку ўсіх членаў сем’яў паліцаяў, а неўзабаве адправілі ў канцлагеры і іх саміх. Некаторыя былыя паліцаі ўдзельнічалі ў паўстання ў Варшаўскім гета. Таксама вядомыя факты ўдзелу яўрэйскай паліцыі ў руху супраціву ў Рыжскім гета.
У Варшаўскім гета яўрэйская паліцыя налічвала каля 2.500 чалавек; у Лодзі — да 1.200 чалавек; у Львове — да 500 чалавек; у Вільні — да 250 чалавек і г. д.[5] Яўрэйская паліцыя ў канцлагеры Вестэрборк (Галандыя) у сваім супрацоўніцтве з нацыстамі вылучалася жорсткасцю ў адносінах да зняволеных. Складалася з яўрэяў Галандыі і іншых еўрапейскіх краін. Члены «Ordnungsdienst» адказвалі за ахову блока пакаранняў і за падтрыманне агульнага парадку ў канцлагеры. «Ordnungsdienst» у канцлагеры Вестерборк налічвала 20 чалавек у сярэдзіне 1942 года, 182 чалавекі ў красавіку 1943 года і 67 — у лютым 1944 года. Нашэнне знака «OD» уведзена загадам па лагеры № 27 ад 23 красавіка 1943 года.[6] Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia