Яўстах Севярын Сапега
Яўстах Севярын Сапега (7 жніўня 1916 года, Спуша , Лідскі павет — 2 сакавіка 2004, Найробі, Кенія) — прафесійны паляўнічы, паручнік кавалерыі Польскага Войска, гісторык роду Сапегаў. БіяграфіяБыў братам Яна Андрэя , Льва Юрыя і Эльжбеты . Скончыў сярэднюю школу ў Пшчыне, дзе быў выхаванцам праф. Вацлава Іваноўскага. 19 верасня 1934 года паступіў у школу падафіцэраў рэзерву кавалерыі ў Грудзёндзе (Польшча). Навучанне скончыў 15 ліпеня 1935 года і атрымаў званне ўзводнага падхарунжага, быў накіраваны ў 2-і Полк грахоўскіх уланаў у Сувалках. Паступіў у Вышэйшую гандлёвую школу ў Антверпене, адкуль перайшоў у 1938 годзе ў Вышэйшую каланіяльную школу там жа. У званні падпаручніка кавалерыі прыняў удзел у вераснёўскай кампаніі 1939 года ў складзе Сувалкаўскай брыгады кавалерыі. Быў узнагароджаны Крыжом Валечных. З 1939 па 1945 год знаходзіўся ў лагеры ваеннапалонных Oflag II C Woldenberg на тэрыторыі Германіі (цяпер — мястэчка Дабегнеў). У апошнія месяцы вайны разам з братам Львом уцёк ад наступаючай Чырвонай арміі: паколькі абодва былі арыстакратамі і сынамі польскага палітыка, мелі падставы баяцца рэпрэсій. Даехаў да Грабаў, дзе з дапамогай іншых польскіх ваеннапалонных захапіў стайні, дзе ўтрымліваліся таксама коні, скрадзеныя немцамі ў Польшчы. Там жа пазнаёміўся і ажаніўся з Антоніяй Марыяй Сяменскай. У 1947 годзе з’ехаў у Кенію, дзе займаўся гандлем металаломам, затым — здабычай каштоўных камянёў, а таксама прафесійным паляваннем. Цягам 40 гадоў збіраў матэрыялы для манаграфіі пра гісторыю роду Сапегаў, якую выдаў у 1995 годзе пад назвай «Сапежынскі дом». Таксама напісаў аўтабіяграфію «Так было, або недэмакратычныя ўспаміны Яўстаха Сапегі», якая была выдадзена ў 1999 годзе (англамоўнае выданне «The way it was», Nairobi 2006). З’яўляецца суаўтарам разам з Паўлам Кардашам кнігі «Сафары. Паляванне ва Усходняй і Паўднёвай Афрыцы», якая ўбачыла свет у 2000 годзе. Памёр 2 сакавіка 2004 года ў Найробі. Пахаваны ў Боцьках у Падляскім ваяводстве (Польшча). Сям’я і дзеці24 лістапада 1945 года ажаніўся з Антанінай Марыяй Сяменскай (25 верасня 1922 — 16 жніўня 1996), дачкой Стэфана Сяменскага і Ядвігі Гарадзінскай. Іх дзеці:
14 лютага 2003 года ў Найробі другі раз ажаніўся з Эльжбетай Гняздоўскай (нар. 2 жніўня 1938). Творы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia