(174567) Варда
174567 Варда (174567 Varda; 2003 MW12) — транснептунавы аб’ект з абсалютнай зорнай велічынёй 3,8m. На дадзены момант аб’ект мае статус кандыдата ў карлікавыя планеты. Адкрыты 21 чэрвеня 2003 года Джэфры Ларсенам у межах праекту «Spacewatch». Пасля выяўлення 2003 MW12 быў знойдзены на архіўных здымках 68 разоў, пачынаючы з 1980 года. 16 студзеня 2014 года аб’екту прысвоена імя Варда — у гонар адной з уладарак валар у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна[5]. Аб’ект знаходзіцца на адлегласці 47,8 а.а. (≈7,17 млрд км) ад Сонца. Бліжэйшае праходжанне перыгелія адбудзецца прыкладна ў лістападзе 2096 года. Па дадзеных М. Браўна , дыяметр аб’екта складае 684 км пры альбеда 13%. Пакрыццё зоркі астэроідам Варда 10 верасня 2018 года дазволіла ацаніць экватарыяльны радыус у 373±8 км, а геаметрычнае альбеда — у 0,097±0,004 пры візуальнай абсалютнай велічыні HV=3,81±0,01m. У залежнасці ад сплюшчанасці Варды, яе сярэдняя шчыльнасць (ρ) ацэньваецца ў 1,52±0,05 і 1,25±0,04 г/см³. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia