Плутон (карлікавая планета)
Плутон (134340 Pluto) — найбуйнейшая па памеры вядомая карлікавая планета[3] ў Сонечнай сістэме. Назва паходзіць ад імя бога падземнага свету ў старажытнарымскай міфалогіі. У гонар Плутона быў названы хімічны элемент плутоній. Астранамічны сімвал Плутона — Агульныя характарыстыкіДыяметр: 2301[6] км (0,18 зямных) ; Маса: 0,002 зямных ; Перыяд абарачэння: 6 дзён 9 гадз.[6] ; Арбітальны перыяд: 248 г. ; Адлегласць ад Сонца: 39 а.а.[7] Відавочна, большую частку масы складае лёд з азоту, метану і манаксіду вугляроду. Сярэдняя тэмпература паверхні 43 K (-230 °C).[8] Плутон мае вельмі разрэджаную атмасферу з азоту. Існуюць вельмі нязначныя змены надвор'я і сезонаў. Гісторыя адкрыцця і даследаванняУ 1906 годзе амерыканец Персіваль Лоўэл, заснавальнік уласнай абсерваторыі, распачаў пошукі магчымай дзявятай планеты Сонечнай сістэмы, якую ён назваў «Планетай Х». Плутон быў адкрыты 18 лютага 1930 года, калі астраном-аматар Клайд Томба, шукаючы прычыны адхіленняў у арбіце Нептуна, параўнаў два фотаздымкі зорнага неба з Лоўэлаўскай абсерваторыі. Доўгі час пасля адкрыцця Плутон лічыўся 9-й планетай Сонечнай сістэмы. Але на падставе адметнасцей арбіты, а таксама вельмі значных адрозненняў памераў і геалогіі Плутона ад іншых планет вонкавай часткі Сонечнай сістэмы Міжнародны астранамічны саюз у 2006 годзе перагледзеў статус Плутона і класіфікаваў яго як «карлікавую планету». Сістэма Плутона![]() Ёсць тэарэтычная магчымасць існавання слабых колцаў Плутона. Вядомы пяць натуральных спадарожнікаў Плутона. Харон (адкрыты ў 1978 годзе Дж.Крысці, з'яўляецца самым вялікім са спадарожнікаў), два маленькіх спадарожніка Нікс і Гідра (адкрыты ў 2005 годзе)[9]. Чацвёрты спадарожнік — Кербер — быў адкрыты з дапамогай тэлескопа «Хабл». 11 ліпеня 2012 года было абвешчана аб адкрыцці пятага спадарожніка Плутона, які пасля атрымаў імя Стыкс[10]. Усе спадарожнікі звяртаюцца па амаль кругавым арбітам прыкладна ў экватарнай плоскасці Плутона. Адметнасці![]() Плутон вельмі блізкі ў памерах да свайго спадарожніка Харона. Гэта ставіць пытанне спосабу ўтварэння такой сістэмы. Паводле адной з гіпотэз, Харон і рэшта спадарожнікаў былі адарваны ад Плутона ў выніку ўдарнага сутыкнення з іншым нябесным целам блізкай да Плутона масы. Арбіта Плутона моцна выцягнута, і Сонца далёкае ад яе геаметрычнага цэнтру (гл. таксама: эксцэнтрысітэт). Разам з моцным (~17,1°) нахілам плоскасці арбіты да экліптыкі, гэта прыводзіць да таго, што Плутон на пэўных частках сваёй арбіты бывае бліжэйшым да Сонца за Нептун, напр. у 1979 – 11.2.1999. Гэта дае падставы меркаваць, што Плутон не класічная планета, а цела з поясу Койпера, або страчаны спадарожнік Нептуна. Тэмпература паверхні Плутона ніжэйшая, чым прагназавалася з улікам толькі геалогіі і сонечнага асвятлення, з-за анты-парніковага эфекту.[11] Касмічныя даследаванніУ 2006 годзе да Плутона быў запушчаны касмічны апарат «Новыя гарызонты», які ў ліпені 2015 года праляцеў на блізкай адлегласці каля Плутона і атрымаў шырокія новыя звесткі аб гэтай планеце. СпасылкіКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia