2-я Грамадзянская Гомель |
---|
|
Агульная інфармацыя |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Гомельская вобласць |
Горад |
Гомель |
Раён |
Чыгуначны раён |
Гістарычны раён |
Прудок |
Працягласць |
≈855 м. (сукупна; без тэрыторыі універсальнай базы) |
Пакрыццё |
асфальт |
Ранейшыя назвы |
10-ы праезд (часткова) |
Паштовы індэкс |
246015 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
2-я Грамадзянская вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Мае спецыфічную канфігурацыю, складаючыся з дзвюх паралельных адна адной праезных частак, якія праходзяць ад Гомельскай універсальнай базы да 1-га завулка Крупскай[1]. Забудова базы адносіцца да гэтай жа вуліцы, прылягаючы да чыгуначнай каляіны ў раёне канцавога адрэзка вуліцы Падгорнай. Жылая забудова сядзібнага тыпу месціцца толькі на заходнім баку часткі бліжэйшай да 1-й Грамадзянскай вуліцы.
Між дзвюма часткамі каля 1-га завулка Крупскай знаходзіцца невялічкі зялёны масіў, за якім ідуць аўтарамонтныя, гандлёвыя і іншага прызначэння будынкі. Усходняя частка ідзе ўзбоч Прудкоўскіх могілак.
Заходняя частка вуліцы вядома пад сваёй назвай, прынамсі, з 1961 г., тады, як усходняя называлася 10-м праездам[2].
Галерэя
Зноскі
- ↑ Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
- ↑ Схематический план. Гор. Гомель. [Карты] / Главное управление коммунального хозяйства при СМ БССР. Бюро технической инвентаризации — [Б. м. : б. и.], 1961.