Прудкоўскія могілкі (Гомель)
Прудкоўскія могілкі — могілкі ў Гомелі, размешчаныя ў жылым масіве Прудок і абмежаваныя 1-м завулкам Крупскай, праезднай часткай уздоўж вяслярскага канала, забудовай Гомельскай універсальнай базы і ўсходняй часткай 2-й Грамадзянскай вуліцы[1]. Маюць статус закрытых, але дзейных — дазволены сваяцкія падзахаванні труной і урнай[2]. Плошча складае каля 7 га[3]. З гісторыіЗаснаваныя ў даваенную пару — шэраг пахаванняў датуецца 1930-мі гадамі[4]. Гарадская рытуальная служба перыядам заснавання называе 1920-я гг.[2] Тэрыторыя могілак выразна чытаецца на нямецкіх аэрафотаздымках чэрвеня 1941 г.[5] Тым часам энцыклапедычныя звесткі адносяць пачатак дзейнасці могілак да 1946 г.[6] Як адкрытыя дзейнічалі да 1970 г.[6] Верагодна, што пачаткова Прудкоўскія могілкі служылі месцам пахавання яўрэяў, але з цягам часу сталі ў нацыянальна-рэлігійным сэнсе мяшанымі. АсаблівасціЗгодна са звесткамі ізраільскай арганізацыі «Міцват Эмет» яўрэйскія пахаванні адасоблены ад астатніх шырокай дарожкай і складаюць два сектары са 103-а і 5-ю радамі адпаведна. Частка ацалелых пахаванняў упрыгожана адметнымі помнікамі з дэкаратыўнымі барэльефамі, кубкамі, у выглядзе дрэў з абсечанымі галінамі. Ёсць пахаванні з зоркай Давіда і надпісамі яўрэйскім пісьмом[4]. Пахаванні
Галерэя
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia