Atlas (ракета-носьбіт)
Atlas (Атлас) — гэта сямейства амерыканскіх балістычных ракет і арбітальных ракет-носьбітаў, якое паходзіць ад SM-65 Atlas. Праграма міжкантынентальнай балістычнай ракеты (МКБР) Atlas была распачата ў канцы 1950-х гадоў у Convair, тады дачэрнім прадпрыемстве General Dynamics.[1] Атлас уяўляў сабой ракету на вадкім паліве, якая спальвала газавае паліва RP-1 з вадкім кіслародам у трох рухавіках, размешчаных у незвычайнай канфігурацыі «паўтары ступені»: два з рухавікоў адкідваліся разам з дапаможнымі канструкцыямі праз некаторы час пад’ёму, у той час як цэнтральны маршавы рухавік, паліўныя бакі і іншыя элементы канструкцыі заставаліся з ракетай да вычарпання паліва і адключэння рухавіка. Назва Atlas была першапачаткова прапанавана Карэлам Босартам і яго камандай інжынераў Convair, працаваўшымі над праектам MX-1593. Выкарыстанне імя магутнага тытана з грэцкай міфалогіі адлюстроўвала месца ракеты як самай вялікай і самай магутнай на той час. Назва таксама адлюстроўвае мацярынскую кампанію Convair, Atlas Corporation.[2] Ракеты выкарыстоўваліся ў якасці зброі толькі кароткі час, і апошняя эскадрылля была знята з баявой гатоўнасці ў 1965 годзе. З 1962 па 1963 гады ракеты Atlas запусцілі першых чатырох амерыканскіх астранаўтаў на арбіту Зямлі. Ракеты-носьбіты Atlas-Agena і Atlas-Centaur таксама былі створаны непасрэдна з арыгінальнага Atlas. Atlas-Centaur ператварыўся ў Atlas II, розныя варыянты якога запускаліся 63 разы з 1991 па 2004 год. Наступны Atlas III меў 6 запускаў, усе паміж 2000 і 2005 гадамі. Atlas V усё яшчэ эксплуатуецца, але запускі плануецца скончыць у сярэдзіне 2020-х гадоў. Больш за 300 запускаў Atlas было праведзена з базы ВПС на мысе Канаверал у Фларыдзе і 285 з базы ВПС Вандэнберг у Каліфорніі. Ракеты-носьбіты на базе арыгінальнай МБР AtlasАтлас выкарыстоўваўся ў якасці ракеты-носьбіта у розных варыянтах, як з другой ступенню Agena, так і з Centaur, для запускаў касмічных зондаў Mariner, якія выкарыстоўваліся для даследавання Меркурыя, Венеры і Марса (1962—1973); і запусціў дзесяць місій праграмы Mercury (1962—1963). Ракета SM-65 Atlas![]() Першы паспяховы выпрабавальны пуск ракеты SM-65 Atlas адбыўся 17 снежня 1957 года Было пабудавана каля 350 ракет.[3] Ракеты Atlas маглі разбурыцца пад уласнай вагай, калі б у баках без паліва не падтрымліваўся ціск азоту. Так атрымлівалася, бо ракета мела канструкцыйную асаблівасць у выкарыстанні надзьманых бакаў. Ракеты былі зроблены з вельмі тонкай нержавеючай сталі, якая забяспечвала вельмі маленькі запас трываласці. Менавіта ціск у баках даваў неабходную для касмічнага палёту жорсткасць. У мэтах эканоміі вагі ракеты не былі афарбаваны і патрабавалі спецыяльнага алею для прадухілення іржы. Менавіта апрацоўка ракет Атлас стала першым выкарыстаннем водавыцясняльнага сродка WD-40.[4] SM-65 Atlas выкарыстоўвалася ў якасці першай ступені для ракет-носьбітаў спадарожнікаў на працягу паўстагоддзя. Многія з іх былі ператвораны ў арбітальныя ракеты-носьбіты пасля таго, як былі зняты з эксплуатацыі ў якасці МБР. Ракеты, пераробленыя ў ракеты-носьбіты Atlas E/F, выкарыстоўваліся для запуску першых спадарожнікаў GPS Block I.[5] Запуск SM-65B Atlas SCORE![]() Раннія ракеты Atlas акрамя перапраблення з МБР, таксама спецыяльна будаваліся для неваенных мэтаў. 18 снежня 1958 года на Atlas быў запушчаны спадарожнік SCORE (Signal Communication by Orbiting Relay Equipment), які стаў «першым прататыпам спадарожніка сувязі і першым выпрабаваннем спадарожніка для непасрэднага практычнага прымянення».[6][7][8] Спутнік быў выведзены на нізкую калязямную арбіту на Atlas з серыйным нумарам 10B без другой ступені. Atlas 10B/SCORE, з весам 3 970 кг быў самым цяжкім на той час штучным аб’ектам на арбіце, першым спадарожнікам-рэтранслятарам галасавой сувязі і першым штучным аб’ектам у космасе, лёгка бачным няўзброеным вокам дзякуючы вялікаму баку з нержавеючай сталі з люстраной паліроўкай. Гэта быў першы палёт у доўгай кар’еры Atlas як ракеты-носьбіта спадарожнікаў. Ракеты на базе Atlas-DДля арбітальных запускаў з другімі ступенямі RM-81 Agena і Centaur выкарыстоўваліся былыя ваенныя ракеты Atlas D SLV-3. Мадыфікаваны Atlas LV-3B выкарыстоўваўся для арбітальнай частцы праекта Меркурый, ён вывеў на нізкую калязямную арбіту чатыры экіпажа касмічных караблёў Меркурый.[9] Запускі Atlas D праводзіліся з базы ВПС на мысе Канаверал, са стартавых комплексаў 11, 12, 13 і 14 і стартавага комплексу 576 авіябазы Вандэнберг. Дзве паўтараступенчатых субарбітальных ракеты выкарыстоўваліся падчас праекта FIRE па вывучэнню ўмоў падчас увахода ў атмасферу.[9] Да 1979 года варыянты ракет-носьбітаў Atlas былі скарочаныя да Atlas-Centaur і некаторых пераробленых МБР. Хуткасць запускаў Atlas зменшылася ў 1980-х гадах з-за з’яўлення касмічнага шатла, але запускі працягваліся да 2004 года, калі апошні «класічны» Atlas з надзіманымі бакамі і адкідной разгоннай секцыяй запусціў камунікацыйны спадарожнік для ВПС.[10] Праграма Меркурый![]() Ракеты Atlas таксама выкарыстоўваліся для апошніх чатырох запускаў з праграмы Меркурый з астранаўтамі. 20 лютага 1962 г. была запушчана <i id="mwgA">Friendship 7</i>, якая праляцела тры арбіты з Джонам Гленам, першым астранаўтам ЗША, які абляцеў вакол Зямлі. Ідэнтычныя ракеты Atlas паспяхова запусцілі яшчэ тры арбітальныя місіі Меркурый з экіпажамі з 1962 па 1963 год. Atlas-AgenaПачынаючы з 1960 года на ракетах-носьбітах Atlas стала шырока выкарыстоўвацца другая ступень Agena, працуючая на гіпергалічным паліве. ВПС ЗША, NRO і ЦРУ выкарыстоўвалі іх для запуску спадарожнікаў электроннай выведкі.[11] NASA выкарыстоўвала іх у праграме Ranger, каб атрымаць першыя здымкі паверхні Месяца буйным планам і для Mariner 2, першага касмічнага апарата, які праляцеў міма іншай планеты. Кожны з апаратаў-мішэняў Agena, якія выкарыстоўвалісь падчас пазнейшых практыкавальных стыковачных місій Gemini, быў запушчаны на ракеце Atlas. Atlas-CentaurAtlas-Centaur была аднаразовай ракетай-носьбітам, створанай на аснове ракеты SM-65D Atlas. Запускі праводзіліся з дзвюх пляцовак стартавага комплексу 36 на базе ВПС на мысе Канаверал, штат Фларыда. Рухавікі Atlas былі мадэрнізаваны, а канструкцыя ўзмоцнена для ўстаноўкі вялікай другой ступені разам з падоўжанымі паліўнымі бакамі. Першая спроба запуску Atlas-Centaur у траўні 1962 года правалілася, ракета выбухнула пасля ўзлёту. Пачынаючы з 1963 года другая ступень Centaur на вадкім вадародзе выкарыстоўвалася на дзясятках запускаў Atlas. NASA запусціла касмічны апарат праграмы Surveyor і большасць касмічных апаратаў марсіянскай праграмы Mariner ракетамі-носьбітамі Atlas-Centaur. Atlas E/FПасля сканчэння эксплуатацыі ў якасці МБР, Atlas-E разам з Atlas-F былі перароблены для выканання арбітальных запускаў.[9] Апошні запуск ракеты Atlas E/F быў праведзены 24 сакавіка 1995 года з выкарыстаннем ракеты, першапачаткова пабудаванай як Atlas-E. Апошні запуск Atlas E/F з выкарыстаннем ракеты, пераробленай з Atlas-F, быў праведзены 23 чэрвеня 1981 года.[12] Atlas E/F выкарыстоўваўся для запуску спадарожнікаў GPS Block I з 1978 па 1985 год. Апошняя пераробленая ракета Atlas-F была запушчана з авіябазы Вандэнберг у 1995 годзе са спадарожнікам для абароннай метэаралагічнай спадарожнікавай праграмы.[13] Статыстыка мадыфікацый
Варыянты ракеты з РД-180Atlas IIIНа першай ступені Atlas III адмовіліся ад выкарыстання трох рухавікоў і канфігурацыі з 1,5 ступенямі на карысць аднаго рухавіка расійскай вытворчасці Энергамаш РД-180, захаваўшы канструкцыю надзіманага бака ступені. На Atlas III па-ранейшаму выкарыстоўвалася верхняя ступень Centaur, даступная ў варыянтах з адным або двума рухавікамі RL10.[18] Atlas V
Запуск Mars Reconnaissance Orbiter, 2005 год Atlas V, які зараз эксплуатуецца, быў распрацаваны Lockheed Martin у рамках праграмы ВПС ЗША Evolved Expendable Launch Vehicle (EELV). Першы запуск адбыўся 21 жніўня 2002 года. У 2006 годзе аперацыі з ракетай былі перададзены United Launch Alliance (ULA), сумеснаму прадпрыемству Lockheed Martin і Boeing. Кампанія Lockheed Martin працягвала прадаваць Atlas V камерцыйным кліентам да верасня 2021 года, калі абвясціла, што ракета будзе знятая з эксплуатацыі пасля выканання астатніх 29 кантрактаў на запуск.[19][20] Першая ступень Atlas V называецца Common Core Booster (CCB), якая працягвае выкарыстоўваць Энергамаш РД-180, як на Atlas III, але выкарыстоўвае жорсткую структуру ступені замест былой надзіманай. Жорсткі фюзеляж цяжэйшы, але з ім прасцей працаваць і яго транспартаваць, пазбаўляючы ад неабходнасці падтрымання пастаяннага ўнутранага ціску. Для павелічэння цягі першай ступені выкарыстоўваюць да пяці цвёрдапаліўных паскаральнікаў Aerojet Rocketdyne. Верхняй ступенню застаецца Centaur, абсталяваны адным ці двума рухавікамі Aerojet Rocketdyne RL10.[21]
Адмова ад РД-180У 2014 годзе Кангрэс ЗША прыняў заканадаўчы акт, які абмяжоўвае набыццё і выкарыстанне пастаўленага Расіяй рухавіка РД-180, які выкарыстоўваецца на першай ступені ракеты-носьбіта Atlas V.[22] У чэрвені 2014 года былі заключаны кантракты на вывучэнне шэрагу амерыканскіх ракетных пастаўшчыкоў рухавікоў.[23] У верасні 2014 года ULA абвясціла, што ўступіла ў партнёрства з Blue Origin для распрацоўкі рухавіка BE-4 вадкі кісларод/метан для замены RD-180 на новай ракеце Vulcan. У снежні 2014 года Кангрэс ЗША ўхваліў закон аб прадухіленні далейшых кантрактаў на ваенныя запускі ракет-носьбітаў, якія выкарыстоўваюць рухавікі расійскай вытворчасці. Законапраект дазволіў ULA працягваць выкарыстоўваць 29 рухавікоў РД-180, якія ўжо былі заказаны на той момант.[24] У верасні 2021 года ULA абвясціла, што Atlas V будзе зняты з эксплуатацыі пасля выканання астатніх кантрактаў на запуск.[20] Раней прапанаваныя ракеты-носьбітыДа анонсу ракеты-носьбіта Vulcan у красавіку 2015 года быў зроблены шэраг прапаноў і канцэптуальных даследаванняў будучых ракет-носьбітаў. У далейшым ніякі з праектаў не быў прафінансаваны для паўнавартаснай распрацоўкі. Дзвюма з гэтых канцэпцый былі Atlas V Heavy і Atlas Phase 2. Atlas V HeavyAtlas V Heavy быў канцэптуальнай прапановай ULA, у якой выкарыстоўваліся тры ступені Common Core Booster (CCB), злучаныя разам, каб забяспечыць магчымасць запускаць 25-тонны груз на нізкую калязямную арбіту. ULA заявіла, што прыкладна 95% апаратнага забеспячэння, неабходнага для Atlas Heavy, ужо было існавала і выкарыстоўвалася на звычайных Atlas V. У справаздачы за 2006 год, падрыхтаванай карпарацыяй RAND для канцылярыі міністра абароны, гаварылася, што Lockheed Martin вырашыла не распрацоўваць цяжкую версію ракеты-носьбіта Atlas V.[25] Грузападымальнасць Atlas V Heavy павінна была быць прыкладна эквівалентная Delta IV Heavy. Апошні выкарыстоўвае рухавікі RS-68, распрацаваныя і вырабленыя ў амерыканскай Pratt & Whitney Rocketdyne.[26] Атлас V Phase 2Пасля снежня 2006 года, пасля аб’яднання касмічных падраздзяленняў Boeing і Lockheed-Martin у United Launch Alliance, праграма Atlas V атрымала доступ да інструментаў і працэсаў выраблення ступеняў дыяметрам 5,4 м, якія выкарыстоўваюцца на Delta IV. Ступень дыяметрам 5,4 м магла мець падвойныя рухавікі РД-180. Канцэпт цяжкай ракеты быў названы "Atlas Phase 2" або "PH2". Atlas V PH2-Heavy (тры 5-метровыя ступені паралельна; шэсць РД-180) разам з Ares V і Ares V Lite, разглядаліся як магчымы праект цяжкіх ракет-носьбітаў для выкарыстання ў будучых касмічных місіях.[27] Ракета Atlas PH2 умоўна магла бы вывесці карысную нагрузку масай каля 70 тон на арбіту з нахілам 28,5°.[27] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia