Іштван V
Іштван (Стэфан) V (венг.: V. István, харв.: Stjepan V, славацк.: Štefan V) (каля 18 кастрычніка 1239, Буда, Венгрыя — 6 жніўня 1272, Востраў Кшэпель, Венгрыя) — кароль Венгрыі ў 1246—1272 гг. Першыя гадыЁн быў старэйшым сынам венгерскага караля Белы IV і каралевы, Марыі Ласкарыны, дачкі Імператара Нікеі Феадора I Ласкарыса. На другім годзе пасля яго нараджэння, 11 красавіка 1241, мангольскія войскі разбілі армію яго бацькі ў бітве рацэ Шаё. Пасля прайгранай бітвы каралеўская сям’я вымушана была бегчы да Трау, добра ўмацаванага горада ў Далмацыі. Яны змаглі вярнуцца ў Венгрыю толькі пасля нечаканага сыходу сіл манголаў з Еўропы. Малодшы Кароль ВенгрыіУ 1246 годзе Іштван быў каранаваны як малодшы Кароль Венгрыі, і яго бацька даручыў яму кіраванне Харватыяй, Славоніяй і Далмацыяй, але гэтымі трыма абласцямі дэ-факта кіраваў Бан Стэфан Гут-Келед. Бацька Іштвана, спрабуючы ўціхамірыць моцнае племя язычнікаў полаўцаў-куманаў, арганізваў шлюб Іштвана (прыблізна ў 1253 годзе), з Элізабет, дачкой хана куманаў Кётэна. У 1257 годзе Іштван запатрабаваў ад свайго бацькі, каб ён падзяліў каралеўства паміж імі, пасля чаго сабраў армію для барацьбы супраць старэйшага караля. Нарэшце, у 1258 годзе кароль Бела IV быў вымушаны саступіць яму кіраванне Трансільваніяй. Герцаг ШтырыіІштван прыняў удзел у ваеннай кампаніі свайго бацькі супраць штырыйцаў, якія паўсталі супраць кіравання венгерскага караля ў 1258 годзе. Пасля паспяховай кампаніі Кароль Бела IV прызначыў яго герцагам Штырыі. Яго кіраванне, аднак, было непапулярна сярод яго новых падданых, і яны паўсталі супраць яго пры падтрымцы Караля Багеміі Отакара II. Іштван і яго бацька пачалі напад на землі Отакара II, але іх войскі былі разбіты 12 ліпеня 1260 года ў бітве пры Кроісенбруне. Пасля бітвы два караля Венгрыі саступілі герцагства Штырыя Каралю Багеміі, падпісаўшы мір у Пожані (славац. Браціслава). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia