Аляксандр Шаленберг

Аляксандр Шаленберг
ням.: Alexander Schallenberg[1]
міністр замежных спраў Аўстрыі[d]
3 чэрвеня 2019 — 7 студзеня 2020
Папярэднік Карын Кнайсль
Пераемнік Аляксандр Шаленберг
міністр замежных спраў Аўстрыі[d]
7 студзеня 2020 — 11 кастрычніка 2021
Папярэднік Аляксандр Шаленберг
Пераемнік Michael Linhart[d]
федэральны канцлер Аўстрыі
11 кастрычніка 2021 — 6 снежня 2021
Папярэднік Себасцьян Курц
Пераемнік Карл Нехамер
міністр замежных спраў Аўстрыі[d]
6 снежня 2021 — 3 сакавіка 2025
Папярэднік Michael Linhart[d]
Пераемнік Beate Meinl-Reisinger[d]
Chancellery minister[d]
6 чэрвеня 2019 — 7 студзеня 2020
Папярэднік Gernot Blümel[d]
Пераемнік Christine Aschbacher[d]
федэральны канцлер Аўстрыі
10 студзеня 2025 — 3 сакавіка 2025
Папярэднік Карл Нехамер
Пераемнік Крысціян Штокер

Нараджэнне 20 чэрвеня 1969(1969-06-20)[2][3] (56 гадоў)
Род Шаленбергі[d]
Бацька Wolfgang Schallenberg[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Order of Merit of the Principality of Liechtenstein
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Шаленберг (ням.: Alexander Georg Nicolas Christoph Wolfgang Tassilo Schallenberg; нар. 20 чэрвеня 1969, Берн, Швейцарыя) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Міністр замежных спраў Аўстрыі з 6 снежня 2021 года. Федэральны канцлер Аўстрыі з 11 кастрычніка 2021 года па 6 снежня 2021 года[5][6].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1969 годзе ў Берне ў Швейцарыі. Сын аўстрыйскага пасла, рос у Індыі, Іспаніі і Францыі. З 1989 да 1994 года вывучаў права ў Венскім універсітэце і Універсітэце Пантэон-Асас. Пасля яго заканчэння ён працягнуў навучанне ў Еўрапейскім калегіуме, дзе вучыўся да 1995 года.

Кар’ера

У 1997 годзе ён пачаў працаваць у Міністэрстве замежных спраў Аўстрыі.

3 чэрвеня 2019 года змяніў Карын Кнайсль на пасадзе міністра замежных спраў Аўстрыі ў тэхнакратычным кабінеце Брыгітэ Бірляйн. Ён захаваў сваю пасаду ў другім кабінеце Себасцьяна Курца, які быў прыведзены да прысягі 7 студзеня 2020 года, куды яго вылучыла АНП.

Канцлер

Пасля таго, як Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц падаў у адстаўку і прапанаваў Шаленберга як новага канцлера Аўстрыі[7], 10 кастрычніка прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен абвясціў, што 11 кастрычніка Аляксандр Шаленберг складзе прысягу[8]. Займаў пасаду з 11 кастрычніка да 6 снежня 2021 года[5][6]. 6 снежня 2021 года зноў заняў пасаду міністра замежных спраў ва ўрадзе Карла Нехамера[6].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #121329615 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 жніўня 2025.
  2. а б в г Der Bundesminister für europäische und internationale Angelegenheiten
  3. а б Wer ist Wer
  4. Plötzlich Kanzler: Schallenberg vom Außenminister zum Regierungschef Праверана 9 кастрычніка 2021.
  5. а б Новий канцлер Австрії Шалленберг прийняв присягу (укр.). РБК-Україна (11 жовтня 2021). Праверана 11 кастрычніка 2021.
  6. а б в Новий канцлер Австрії склав присягу (укр.). Українська правда (6 снежня 2021). Праверана 6 снежня 2021.
  7. Канцлер Австрії Курц пішов у відставку на тлі корупційного скандалу (укр.). Українська правда (9 кастрычніка 2021). Праверана 11 кастрычніка 2021.
  8. Урядова криза закінчена, – заявив президент Австрії та назвав ім'я нового канцлера (укр.). 24 Канал (11 кастрычніка 2021). Праверана 11 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya