З 2014 па 2018 год служыў старшым дарадцам пасольства Беларусі ў Італіі, дзе займаўся пытаннямі двухбаковага палітычнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння са СМІ, развіцця дагаворна-прававой базы і іншых сфер[4].
У 2018 годзе вярнуўся на працу з МЗС, займаў пасаду старшага дарадцы міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі, а 11 чэрвеня 2018 г. прызначаны начальнікам упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі (прэс-сакратаром) МЗС Беларусі[4].
14 студзеня 2025 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Турцыі[5]. 27 сакавіка 2025 года прызначаны па сумяшчальніцтве паслом у Іраку[6].
Прафесійная дзейнасць
На пасадзе прэс-сакратара МЗС агучваў афіцыйную пазіцыю Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку падчас разгону сілавікамі пратэстаў у 2020—2021 гг.
Крытыкаваў абмеркаванне міжнароднай супольнасцю пытанняў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі[7], у тым ліку з удзелам праціўнікаў А. Лукашэнкі[8][9].
Асуджаў міжнародныя санкцыі супраць Лукашэнкі[10][11][12], працяг мандату спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі[13].
Абвяшчаў пра ўвядзенне санкцый супраць замежных службовых асоб і зніжэнне ўзроўню кантактаў з замежнымі дыпламатамі ў адказ на дзеянні міжнароднай супольнасці ў дачыненні да Беларусі пасля падзей 2020 года[14].
У 2018 годзе агучваў заведама завышаныя звесткі аб колькасці ўцекачоў з Украіны ў Беларусі пасля ўкраінскай вайны[15].
Пасля жорсткага падаўлення пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, італьянскі бок не хацеў прымаць даверчую грамату Анатоля Глаза, як новага пасла Беларусі ў Італіі[16].
2 снежня 2021 года Анатоль Глаз быў даданы ў чорны спіс Еўрасаюза[17]. 20 снежня Глаза ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[18]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[19][20].