Караблекрушэнне ля Кратонэ — інцыдэнт, які адбыўся 26 лютага2023 года, калі пры спробе прыбіцца да ўзбярэжжа Калабрыі на поўдні Італіі ў суровых пагодных умовах затанула судна з мігрантамі. На борце знаходзілася ад 150 да 200 чалавек, з якіх не менш за 68 чалавек загінулі, у тым ліку дзіця ва ўзросце да аднаго года. 81 бежанец быў выратаваны.
26 лютага 2023 года ля ўсходняга ўзбярэжжа горада Кратонэ затанула судна, якое некалькімі днямі раней адправілася з турэцкага Ізміра[4][5]. Лодка затанула пры спробе прыбіцца, але з-за дрэннага надвор’я ўрэзалася ў скалы. На відэазапісе інцыдэнту відаць, як бярвёны з судна разбіты на кавалкі і плаваюць уздоўж берага. Часткі корпуса лодкі вынесла на сушу[3][6]. Частка абломкаў была заўважана прыблізна ў 300 метрах ад берагавой лініі[7].
Для выратавання выжылых экстранныя службы задзейнічалі маторныя лодкі, судны і верталёт[8], але аперацыя была абцяжарана суровымі ўмовамі надвор’я[9].
На борце знаходзіліся мігранты з Ірана, Пакістана і Афганістана[5], Ірака , Сірыі і Самалі[3]. Усяго на лодцы плылі ад 150 да 240 чалавек[4]. Прынамсі 68 загінулі пры затапленні, у тым ліку 12 дзяцей, адно з якіх ва ўзросце да аднаго года[1][10][11][12]. 81 чалавек быў выратаваны. Аднаго выжылага арыштавалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі[4].
Рэакцыя
Прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні выказала глыбокі смутак з нагоды караблекрушэння і асудзіла «абмен» жыццямі мігрантаў на «кошт квітка, выплачанага імі ў ілжывай перспектыве шчаснага плавання»[6][13].
Міністр унутраных спраў Матэа Піянтэдосі падкрэсліў важнасць спынення нелегальных марскіх пераходаў[4].