Навіцкія 2
Наві́цкія 2[1] (трансліт.: Navickija 2, руск.: Новицкие 2) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета. ГісторыяКурасеўшчына вядома з другой паловы XVI стагоддзя як сяло ў Лідскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, уладанне Навіцкіх. Вядома, што Самуэль Радзівіловіч, маёр войск Вялікага Княства Літоўскага, меў у спадчыне маёнтак Курасёўшчына ў павеце Лідскім, пазней яго сыны: Ежы — скарбнік віцебскі, Францішак і Міхал — ротмістр ашмянскі — прадалі Курасёўшчыну Юзафу Тукалу ў 1710 годзе за 8500 злотых[2]. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Належала да Лідскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года — у БССР. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года. Сучасная назва з 1950 года. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia