Усі Класік 2013 (снукер)
Усі Класік 2013 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 17 па 23 чэрвеня 2013 года ў Wuxi City Sports Park Stadium, у горадзе Усі, Кітай. Турнір стаў шостым розыгрышам Усі Класік, які быў заснаваны ў 2008 годзе пад назвай Цзянсу Класік і да 2012 года праходзіў як запрашальны нярэйтынгавы турнір. Прызавы фонд турніру склаў £470,000 (на £65,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £80,000 атрымаў пераможца. Пераможцам турніру стаў Ніл Робертсан. Рэйтынгавыя ачкіУсі Класік 2013 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі акрамя International Championship (Шанхай Мастэрс, World Open і Адкрыты чэмпіянат Кітая). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
Уайлдкард раўндЧатыры кітайскія аматары атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чжоў Юйлон, Чжу Інхуй, Джаа Сіньтун і Лю Нінг. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джымі Робертсана, Рыан Эванс, Віні Калабрэзэ і Адама Дафі.
Асноўная сеткаФінал
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia