Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу трох дзён з 16 па 18 лютага 2014 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерыста гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Турнір стаў першым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, дзе ў асноўнай стадыі выступалі 64 удзельнікі. Па гэтай прычыне ў першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў.
Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £53,000 і склаў £478,000. Прызавыя пераможцы засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £85,000.
На адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 прыняло ўдзел 132 гульца, з якіх 118 — удзельнікі мэйн-тура і 14 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу трох дзён з 16 па 18 лютага 2014 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) у Паўднёва-заходняй акадэміі снукера ў Глостэры, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы (упершыню на адкрытым чэмпіянаце Кітая). Чацвёра ўладальнікаў уайлдкард далучыліся да іх і гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.
Такім чынам, 60 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, а таксама 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні уайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні) у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.
Стадыя
Тэрміны
КФ
НДП
Кваліфікацыйны раўнд
16—18 лютага
9
5
Уайлдкард раўнд
31 сакавіка
9
5
1/32 фіналу
31 сакавіка — 1 красавіка
9
5
1/16 фіналу
2 красавіка
9
5
1/8 фіналу
3 красавіка
9
5
1/4 фіналу
4 красавіка
9
5
1/2 фіналу
5 красавіка
11
6
Фінал
6 красавіка
19
10
Кваліфікацыя
Кваліфікацыйныя матчы
Пасеў гульцоў на Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 3 лютага 2014 года (пасля German Masters 2014). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру — Ніл Робертсан (які быў таксама першым нумарам рэйтынгу). Чэмпіён свету, Роні О’Саліван, які павінен быў атрымаць другі нумар на турніры, адмовіўся ад удзелу ў першынстве.
У асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая прынялі ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 уладальнікі ўалдкард. Тры гульцы з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір: Марк Дэвіс (13), Роберт Мілкінс (14) і Джо Пэры (15).
У асноўнай стадыі турніру ўдзельнічаў адзін аматар, які прайшоў кваліфікацыйны раўнд: Дуэйн Джонс з Уэльса, які перайграў Джо Пэры ў кваліфікацыі (5:2). Апроч таго, на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 было яшчэ чацвёра кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Чжаа Сіньтун, які ўжо атрымліваў такі ж прывілей у 2013 годзе, а таксама навічкі турніру Чэнь Цзыфан, Юань Сыцзюнь і Янь Бінтаа.
↑ абвгдЛічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
↑Лічацца без уліку бонусных прызавых за самы лепшы брэйк турніру
↑ абвгдПадчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг
Рэферы
Матчы асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая 2014 абслугоўвала 17 рэферы, з якіх толькі Тэры Камільеры і Леа Скальян былі вопытнымі прафесійнымі суддзямі. Астатнія 15 рэферы былі прадстаўнікамі Кітая.
Для Дзіна Дзюньхуэя фінал адкрытага чэмпіянату Кітая 2014 стаў чатырнаццатым рэйтынгавым фіналам у кар'еры, з якіх да гэтага ён прайграў тры, выйграўшы дзесяць тытулаў. У прафесійнай кар'еры Ніла Робертсана гэты фінал таксама стаў чатырнаццатым вырашальным матчам рэйтынгавага ўзроўню. Да гэтага, ён атрымаў перамогу на дзевяці рэйтынгавых турнірах і чатыры разы саступаў у фіналах.
Нягледзячы на тое, што колькасць матчаў у асноўнай стадыі турніру павялічылася амаль у 2 разы (з 38 да 62) на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 было зроблена толькі 23 соценныя серыі, што на восем сэнчуры менш, чым у 2013 годзе. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, да канца турніру дасягнула 231 брэйка.
Лідарамі па колькасці паўсоценных брэйкаў, выкананых у рамках турніру, сталі фіналісты — Дзін Дзюньхуэй і Ніл Робертсан, якія зрабілі 41 серыю «50+» на дваіх (24 і 17 адпаведна). Апроч таго, Дзін стаў адзіным гульцом, які зрабіў тры соценныя серыі, з якіх дзве ён аформіў у фінальным матчы. Найвышэйшую серыю на турніры, 142 балы, аформіў Сяа Гадун у матчы першага раўнда супраць Хамада Міа, за што атрымаў дадатковы прыз, які складаў 2000£.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Дзін выйграў свой шаснаццаты прафесійны і адзінаццаты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама пяты — у сезоне 2013/2014. Такім чынам, ён паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, які выйграў пяць рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991.
Выйграўшы на адкрытым чэмпіянаце Кітая, Дзін Дзюньхуэй абышоў па колькасці рэйтынгавых перамог Джымі Уайта і ўвайшоў у шасцёрку гульцоў, якія выйгралі больш за 10 тытулаў рэйтынгавага тыпу, Стывен Хендры (36), Стыў Дэвіс (28), Роні О’Саліван (26), Джон Хігінс (25) і Марк Уільямс (18).
Апошні рэйтынг перад адкрытым чэмпіянатам Кітая 2014 быў сфармаваны паводле вынікаў апошняга рэйтынгавага турніру — Гранд-фінала PTC 2014. Па ім была праведзена жараб'ёўка на галоўны турнір сезона - чэмпіянат свету, такім чынам, адкрыты чэмпіянат Кітая ўжо не ўплываў на расстаноўку сіл удзельнікаў пры фарміраванні сеткі сусветнага першынства. Першая тройка, Ніл Робертсан, Марк Сэлбі і Дзін Дзюньхуэй, заставалася нязменнай ужо на працягу пяці месяцаў (з 4 лістапада 2013 года), адарваўшыся ад бліжэйшага пераследніка, Бары Хокінса, больш чым на 10000 балаў. За Бары ішлі следам Сцюарт Бінэм (адставанне ад Хокінса - 1180 ачкоў) і Джад Трамп (адставанне ад Бінэма - 680 ачкоў). Марка Фу з Ганконга, які здолеў увайсці ў топ-7 да жараб'ёўкі чэмпіянату свету[сдт 1], адставаў ад Трампа на 1890 ачкоў. За ім размясціўся Шон Мёрфі з адставаннем у 490 балаў. Мёрфі і Фу мелі добрую магчымасць выкарыстаць адкрыты чэмпіянат Кітая, каб абагнаць або наблізіцца да сваіх бліжэйшых супернікаў, бо англічанін саступіў на турніры 2012 года ў першым матчы, а Марка наогул не прайшоў кваліфікацыю на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2012 года. За імі ішлі шатландцыСтывен Магуайр (адставанне ад Мёрфі - 5220 ачкоў) і Джон Хігінс (адставанне ад Магуайра - 685 ачкоў). Хігінс таксама мог разлічваць на ўздым у рэйтынгу паводле вынікаў турніру, бо Стывен, фіналіст чэмпіянату ў 2012 годзе, за некалькі дзён да матчаў першага раўнда зняўся з турніру і, адпаведна, страціў больш за 4000 ачкоў паводле вынікаў першынства. За шатландскімі гульцамі размясціліся Рыкі Уолдэн (адставанне ад Хігінса - больш за 3000 ачкоў) і Марк Дэвіс (адставанне ад Уолдэна - 295 ачкоў), аднак Марк саступіў у кваліфікацыі да турніру і забяспечыў сабе страту 245 балаў. Замыкалі топ-15 сусветнага рэйтынгу, якія забяспечылі сабе трапленне на чэмпіянат свету без кваліфікацыйных матчаў[сдт 1], Алістэр Картэр (адставанне ад Дэвіса - 440 ачкоў), Марк Ален (адставанне ад Картэра - 395 ачкоў) і Джо Пэры (адставанне ад Алена - 640 ачкоў). Марк Ален меў нядрэнныя шанцы абагнаць па меншай меры двух бліжэйшых супернікаў, бо ў 2012 годзе вылецеў у першым крузе ў той час, як Картэр дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі. Шаснаццатае месца займаў Роберт Мілкінс з адставаннем ад Пэры больш чым у 1000 балаў. Пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2012, Пітэр Эбдан, які займаў 24 месца ў рэйтынгу і знаходзіўся ў дрэннай форме ў апошні час, мог упершыню з 1993 года апынуцца за межамі топ-32, бо губляў 7000 балаў пасля чэмпіянату. Дзеючы чэмпіён свету, Роні О’Саліван, які не прыехаў на турнір і забяспечыў сабе страту 3500 рэйтынгавых ачкоў, таксама паставіў пад пытанне сваё знаходжанне сярод 32 лепшых снукерыстаў.
↑ абЗвычайна топ-16 гульцоў сусветнага рэйтынгу трапляла на чэмпіянат свету без кваліфікацыі, але з-за таго, што дзеючы чэмпіён свету, Роні О’Саліван, аўтаматычна пасеяны на сусветным першынстве пад першым нумарам, знаходзіўся за межамі топ-16, у сезоне 2013/2014 актуальней было разглядаць трапленне ў топ-15.
Сітуацыя пасля турніру
Паколькі рэйтынг уключае ў сябе ачкі, набраныя гульцамі за два гады, пасля турніру снукерысты, атрымаўшы ачкі за адкрыты чэмпіянат Кітая 2014, страцілі ачкі, набраныя імі ў рамках адкрытага чэмпіяната Кітая 2012.
Пераможца турніру, Дзін Дзюньхуэй, пасля пяцімесячнага знаходжання на трэцяй пазіцыі абышоў Марка Сэлбі і ўпершыню ў сваёй кар'еры падняўся на другое месца ў сусветным рэйтынгу. Адрыў Дзіна ад англічаніна пасля адкрытага чэмпіянату Кітая склаў больш за 800 балаў. Дзякуючы выхаду ў 1/8 фіналу, Шон Мёрфі падняўся на тры радкі і заняў пятае месца ў рэйтынгу, абышоўшы Сцюарта Бінэма на 20 ачкоў, Марка Фу — на 35 ачкоў і Джада Трампа, які апусціўся на восьмую пазіцыю, — на 840 ачкоў. Фіналіст турніру 2012 года, Стывен Магуайр, які не прыехаў на чэмпіянат, страціў больш за 4000 ачкоў і ўпаў на чатыры радкі, заняўшы трынаццатую пазіцыю. Гэта пацягнула за сабой уздым Джона Хігінса на дзевятае месца, Рыкі Уолдэна — на дзесятае месца і паўфіналіста адкрытага чэмпіянату Кітая, Алістера Картэра, — на адзінаццатае месца. Чвэрцьфіналіст турніру Марк Кінг падняўся на 23-е месца. Пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2012, Пітэр Эбдан, які выйшаў у 1/8 фіналу, упаў на 6 радкоў, але здолеў захаваць месца ў топ-32 сусветнага рэйтынгу, замацаваўшыся на 30-м месцы. А пяціразовы і дзеючы чэмпіён светуРоні О’Саліван упершыню з 1994 года вылецеў з топ-32, таксама апусціўшыся на 6 пазіцый. 56-гадовы Стыў Дэвіс, які праводзіў у мэйн-туры 36-ы сезон, прайграўшы ў кваліфікацыі, вылецеў з топ-64 і апусціўся на 68 месца ў грашовым рэйтынгу[спт 1], што пакідала яму мала шанцаў на тое, каб застацца на наступны сезон сярод прафесіяналаў. У сваю чаргу, другі ўзроставы гулец мэйн-тураДжымі Уайт, які знаходзіўся ў падобнай сітуацыі, дзякуючы выхаду ў 1/8 фіналу, умацаваўся на 61-й пазіцыі ў ачковым і 60-й пазіцыі ў грашовым рэйтынгу[спт 1].
↑ абВылет гульцоў з мэйн-тура паводле вынікаў сезона 2013/2014 ажыццяўляўся не паводле вынікаў ачковага рэйтынгу, а паводле вынікаў двухгадовага грашовага рэйтынгу, які павінен увайсці ў сілу ў якасці афіцыйнага сусветнага рэйтынгу з сезона 2014/2015.
У табліцы прадстаўлены змены ў сусветным рэйтынгу ў рамках топ-64 пад дзеяннем вынікаў адкрытага чэмпіянату Кітая 2014.
↑ абвгдеГулец вылецеў з мэйн-тура паводле вынікаў сезона 2011/2012, апынуўшыся за межамі топ-64. Нягледзячы на тое, што ён вярнуў сабе месца сярод прафесіяналаў, рахунак яго рэйтынгавых ачкоў пачаўся з нуля.