Лі Хан
Лі Хан (кіт. спр. 李行, піньінь Lǐ Xing, нар. 4 кастрычніка 1990, Цзіньчжоу, правінцыя Ляанін, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Удзельнік 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2011 года, International Championship 2014 года і адкрытага чэмпіянату Індыі 2015 года, а таксама фіналіст нізкарэйтынгавага турніру Азіяцкага PTC. З лютага 2015 года ўваходзіць у топ-64 сусветнага рэйтынгу. Пажыццёва дыскваліфікаваны ў 2023 годзе па абвінавачанні ў датычнасці да арганізацыі дагаварных матчаў у 2022 годзе[3]. Кар’ераУ 2005 годзе ў 14-гадовым узросце дэбютаваў на рэйтынгавым турніры, атрымаўшы уайлдкард на адкрыты чэмпіянат Кітая, а таксама заняў трэцяе месца на чэмпіянаце свету сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года. У 2007 годзе выйграў свой першы прафесійны матч, прайшоўшы уайлдкард-раунд адкрытага чэмпіянату Кітая, а ў 2008 годзе стаў чэмпіёнам Азіі ва ўзросце да 21 года і атрымаў прафесійны статус, аднак за два сезоны ў мэйн-туры не дасягаў асноўных стадый на рэйтынгавых спаборніцтвах і быў вымушаны пакінуць прафесійны тур. У 2010 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету сярод гульцоў да 21 года, а ў 2011 годзе атрымаў уайлдкард на адкрыты чэмпіянат Кітая і ўпершыню дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва. У 2012 годзе ўдзельнічаў на азіяцкіх турнірах серыі Players Tour Championship у якасці аматара і дайшоў да свайго першага прафесійнага фіналу на турніры ў Чжэнчжоу, дзе саступіў Сцюарту Бінэму (3:4), дзякуючы чаму вярнуў сабе месца сярод прафесіяналаў у наступным сезоне. У 2013 годзе дайшоў да 1/16 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў сезоне 2014/2015 двойчы дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавых спаборніцтваў на International Championship і на адкрытым чэмпіянаце Індыі, а таксама ўпершыню ўвайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, пасля чаго таксама дайшоў да апошняга раунда кваліфікацыі чэмпіянату свету, што з’яўляецца яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым снукерным спаборніцтве, але прайграў Сцюарту Кэрынгтану (9:10), не патрапіўшы ў Крусібл. У наступным сезоне паўтарыў сваё найлепшае дасягненне на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, дайшоўшы да 1/16 фіналу, а ў 2016 годзе падняўся на найвышэйшае для сябе 51-емесца ў сусветным рэйтынгу. У агульнай колькасці займаў 51-ы радок у сусветным рэйтынгу два з паловай месяцы. За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 40 соценных брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 130 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-160 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці. Фіналы турніраўНізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)
Выступы на прафесійных снукерных турнірах
Легенда
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia