ФК Тарпеда Магілёў
«Тарпеда» — беларускі футбольны клуб з горада Магілёў. Заснаваны ў 1959 годзе. ГісторыяКлуб быў заснаваны ў 1959. У савецкія часы гуляў у Чэмпіянаце БССР, дзе перамог у 1982. З 1992 пачаў гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1995 быў перайменаваны ў «Тарпеда-Кадзіна» (па назве аграпрамысловага прадпрыемства «Кадзіна» непадалёку ад Магілёва). Спачатку клуб атрымліваў месцы ў сярэдзіне турнірнай табліцы, потым пачаў часцей апускацца да зоны вылету і ўрэшце ў 2000 вылецеў у Першую лігу. Гуляў там да 2005, калі спыніў існаванне. У 2006 на матэрыяльнай базе «Тарпеда-Кадзіна» быў сфарміраваны цалкам новы клуб «Савіт», які пачаў выступаць у Другой лізе. Пазней (дакладна з 2011 года) клуб стаў на аматарскім узроўні ўдзельнічаць у чэмпіянаце Магілёва. У студзені 2015 года стала вядома, што «Тарпеда» прыме ўдзел у Другой лізе 2015[1]. Свой першы сезон пасля вяртання на рэспубліканскую арэну каманда правяла даволі ўдала, толькі пасля паражэння ў апошнім туры першага этапу ад «Маладзечна-ДЮСШ-4» каманда пазбавілася шанцаў на выхад у фінальны этап. У стыкавых матчах «Тарпеда» саступіла пінскай «Хвалі» (1:2, 0:4) і заняла выніковае 10-е месца. У сезоне 2016 пасля паспяховага старту каманда стала атрымліваць паражэнні, у выніку хутка страціла шанцы на павышэнне і заняла 10-е месца з 13. У пачатку 2017 года стала вядома, што каманда можа не заявіцца ў Другую лігу[2]. У красавіку афіцыйна стала вядома, што магілёўскага клуба не будзе сярод удзельнікаў Другой лігі ў 2017 годзе[3]. Эмблемы
Папярэднія назвы
ДасягненніБССР
Рэспубліка Беларусь
Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia