ФК Узда
«Узда» — беларускі футбольны клуб з горада Узда. У 2021—2022 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. ГісторыяУ 2000-я каманда выступала ў чэмпіянаце вобласці пад назвай «Аўтамабіліст», займала месца ў асноўным у сярэдзіне турнірнай табліцы. У 2011 годзе, пасля гадавой адсутнасці, каманда вярнулася ў чэмпіянат вобласці пад назвай «Беліта-Вітэкс». Дзякуючы спонсарству аднайменнага прадпрыемства, каманда ў 2012 і 2013 гадах стала чэмпіёнам Мінскай вобласці, а ў 2014 годзе заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Склад каманды быў укамплектаваны ў асноўным вопытнымі ігракамі, яна амаль не мела мясцовых выхаванцаў[1]. «Беліта-Вітэкс» доўгі час змагалася за выхад у Першую лігу, аднак скончыла сезон на 4-м месцы. У 2015 годзе, нягледзячы на прапанову атрымаць месца ў Першай лізе замест «Мінска-2», які спыніў існаванне, каманда засталася ў Другой лізе і паставіла сабе мэты выйграць турнір. У чэрвені 2015 года, пасля спынення супрацоўніцтва з кампаніяй «Беліта-Вітэкс», каманда атрымала назву «Узда»[2]. Па выніках сезона 2015 «Узда», якая доўгі час была лідарам, заняла другое месца і атрымала права на ўдзел у Першай лізе. У пачатку 2016 года ўдзел «Узды» ў Першай лізе доўгі час быў пад пытаннем, бо камандзе трэба было знайсці значныя сродкі для выступлення. У сакавіку каманда абвясціла аб тым, што выступіць у Першай лізе[3], аднак у выніку не была дапушчана з-за невыканання патрабаванняў па інфраструктуры стадыёна, і пазней адмовілася і ад удзелу ў Другой лізе[4][5]. У маі было абвешчана, што каманда ў новым складзе выступіць у чэмпіянаце Мінскай вобласці, дзе ў 2016 годзе яна заняла 9-е месца з 12. У красавіку 2017 года стала вядома пра вяртанне «Узды» ў склад удзельнікаў Другой лігі[6]. Сезон 2017 каманда скончыла на 9 месцы, у наступным сезоне наблізілася да лідараў, аднак не змагла змагацца за выхад у Першую лігу, скончыўшы сезон на пятым радку табліцы. У сезоне 2019 «Узда» выступала нестабільна — часам набірала ачкі з лідарамі, але пры гэтым магла саступаць аўтсайдарам; у выніку каманда заняла сёмае месца. У лютым 2020 года «Узда» адмовілася ад удзелу ў Другой лізе ў новым сезоне[7] і правяла яго ў чэмпіянаце Мінскай вобласці. У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Узда» зноў далучылася да Другой лігі, дзе здолела выйсці ў плэй-оф і саступіла там у 1/8 фіналу «Маларыце» (0:2, 1:5). У 2022 годзе каманда ўжо выступала значна горш, была аўтсайдарам дывізіёна Мінскай вобласці. У сакавіку 2023 года стала вядома, што «Узда» не згуляе ў Другой лізе ў сезоне 2023[8]. Папярэднія назвы
Эмблемы
СтадыёнГульні праводзіць на гарадскім стадыёне Узды, а некаторыя матчы на стадыёне «Беліта-Вітэкс» у вёсцы Цеплень. Дасягненні
Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia