Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014 (24-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2014-га года.
У 2014 годзе фармат Другой лігі быў зменены ў выніку пашырэння лігі з 13 да 24 клубаў. Чэмпіянат стаў двухэтапным: на першым клубы правялі двухкругавы турнір, пасля чаго па чатыры лепшыя каманды склалі «фінальную групу». Пры гэтым набраныя на групавым этапе ачкі захоўваліся, а каманды групы «А» гулялі толькі з камандамі групы «Б». Тры прызёры атрымоўвалі права выступаць у наступным сезоне ў Першай лізе. Каманды, якія занялі 5-11-е месцы на першым этапе, гулялі паміж сабой па два стыкавыя матчы па схеме А5 - Б5 і вызначалі выніковыя месцы ў турнірнай табліцы з дзевятага і ніжэй[1].
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Заўвага. Пры роўнай колькасці ачкоў «Орша» змешчана ў турнірнай табліцы вышэй за «Беліту-Вітэкс», а «Кобрын» вышэй за «Жлобін» дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах.
Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці забітых галоў у пары «Асіповічы» — «Тарпеда» 11-е месца атрымалі «Асіповічы» дзякуючы большай колькасці галоў на выездзе. 2. У адказным матчы «Колас-Дружба» — «Вертыкаль» гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне (3:0) у сувязі з няяўкай. 3. Каманда «Партызан-2002», якая знялася з турніру ў сярэдзіне першага этапа, аўтаматычна атрымала два тэхнічных паражэння (3:0) ад «Славяніна», які такім чынам атрымаў выніковае 21-е месца.