Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 (27-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2017-га года. У турніры разыгрывалася дзве пуцёўкі ў Першую лігу 2018. Лідарства хутка пасля пачатку турніру захапіў жыткавіцкі ЮАС. За другое месца пэўны час шла барацьба паміж «Чысцю» і «Клецкам», аднак у выніку «Чысць» здолела замацавацца на другім радку і нават стала пагражаць ЮАС. Тым не менш, жыткавіцкая каманда захавала першы радок табліцы, за некалькі тураў да фінішу разам з «Чысцю» забяспечыўшы выхад у Першую лігу. Склад удзельнікаўПераможцы Другой лігі 2016 — «Хваля», «Асіповічы» і «Клецк» — атрымалі права ўдзельнічаць у Першай лізе. Аднак «Асіповічы» і «Клецк», не маючы спачатку дастатковых сродкаў на ўдзел у Першай лізе, доўгі час вагаліся наконт удзелу. У выніку, «Асіповічы» заявіліся ў Першую лігу, а «Клецк» вырашыў застацца ў Другой лізе. Яму на змену былі запрошаны «Нёман-Агра» і «Маладзечна-ДЮСШ-4», амаль перад самым пачаткам Першай лігі стаўбцоўскі клуб пацвердзіў свой удзел у турніры. Папярэдні склад Другой лігі сезону 2017 года быў абвешчаны ў канцы сакавіка ў складзе 14 клубаў[1]. Аднак пазней ад удзелу адмовіўся мазырскі «Мантажнік», а замест ДЮСШ-ДБК быў заяўлены створаны на яго базе рэчыцкі «Спутнік». Ужо перад самым стартам турніру да лігі далучылася гомальская «Зборная ТФ», у выніку колькасць удзельнікаў лігі склала 14 каманд[2]. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія папоўнілі Другую лігу
Клубы, якія пакінулі Другую лігу
Перайменаванні клубаў
Клубы-ўдзельнікі
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Вынікі матчаў
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 29 кастрычніка 2017 Статыстыка ігракоўБамбардзіры
Крыніца: Football.By ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia