ЦЭЦ-3 (Мінск)
ЦЭЦ-3 — філіял РУП «Мінскэнерга» — прадпрыемства энергетыкі ў паўднёва-ўсходняй частцы Мінска. Пабудаваная ў 1951 годзе. Вызначаная магутнасць 370 МВт (2011). Забяспечваецца тэхнічнай вадой з Чыжоўскага вадасховішча. Пабудаваная ў 1951 годзе ЦЭЦ з вызначанай магутнасцю 25 МВт прызначалася для забеспячэння электраэнергіяй, парай і цяплом Мінскага трактарнага завода. У 1961 на ЦЭЦ-3 устаноўлена 1-я ў СССР цеплафікацыйная турбіна вызначанай магутнасцю 100 МВт. Цяпер ЦЭЦ абслугоўвае буйны прамысловы вузел, утвораны трактарным, аўтамабільным, маторным, падшыпнікавым і інш. заводамі, а таксама абслугоўвае да 25 % жыллёвага фонду горада. Вызначаная магутнасць ЦЭЦ-3 дасягае 370 МВт. Плануецца рэканструкцыя з мэтаю павысіць ККД і давесці вызначаную магутнасць да 550 МВт. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia