Чыжыкі
Чы́жыкі[1] (трансліт.: Čyžyki, руск.: Чижики) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Янавіцкага сельсавета. За 28,5 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 34,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. ГісторыяУ пачатку 20 стагоддзя вёска ў Янавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе ў вёсцы 120 дзесяцін зямлі, адносілася да Неваражскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Янавіцкім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў вёсцы Глазамічы, у якой у 1924 годзе навучаліся 30 вучняў з вёскі Чыжыкі. У 1930 годзе створаны калгас «Чырвоны араты». У 1933 годзе ў вёску пераселены жыхары вёскі Дубраўка. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да кастрычніка 1943 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія спалілі 14 двароў і забілі 1 жыхара. 2 вяскоўцы загінулі на франтах вайны. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне. З 22 снежня 1960 года ў Янавіцкім пасялковым савеце Віцебскага, з 25 снежня 1962 года Лёзненскага раёнаў. З 2 жніўня 1966 года зноў у Віцебскім раёне. У 2000 годзе знаходзілася ў складзе калгаса імя Суворава (цэнтр — вёска Глазамічы). Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia