Ферэнц Дзьюрчань
Фе́рэнц Дзью́рчань (Дзю́рчань) (венг.: Gyurcsány Ferenc; 4 чэрвеня 1961, Папа, заходняя Венгрыя) — буйны венгерскі прадпрымальнік, палітычны і дзяржаўны дзеяч. З 29 верасня 2004 па 14 красавіка 2009 прэм'ер-міністр Венгрыі. Лідар Венгерскай сацыялістычнай партыі. 21 сакавіка 2009 года абвясціў аб сваім сыходзе з пасады прэм’ер-міністра[4] БіяграфіяВучыўся на педагога, потым атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Януса Паноніўса (Janus Pannonius university, горад Печ). Палітычную кар’еру пачаў у Асацыяцыі маладых спецыялістаў, а з 1990 года перайшоў з палітыкі ў бізнес, заснаваў шэраг кампаній, самая буйная з якіх — «Альтус», і заняў 50 месца ў рэйтынге самых багатых людзей Венгрыі. У 2002 вярнуўся ў палітыку ў якасці галоўнага стратэгічнага саветніка Петэра Медьешы, папярэдняга прэм’ер-міністра Венгрыіі. Потым у 2003 стаў міністрам па справах спорту, дзяцей і моладзі. Прэм’ер-міністрПрэм’ер-міністр Венгрыі з 29 верасня 2004 года. За некалькі месяцаў да гэтага адбылося далучэнне Венгрыі да Еўрасаюза. Эканамічнае становішча ў краіне ўжо тады было значна напружаным, што было звязана са значным ростам дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту. У праграме новага ўрада ўпор рабіўся на ўмацаванне прынцыпа размеркавнання дзяржаўных сродкаў, стварэнне роўных магчымасцей для ўсіх сацыяльных груп. Новы ўрад таксама быў намераны актывізаваць удзел Венгрыі ў дзейнасці ЕС і выканаць да 2008 года ўсе патрабаванні Еўрасаюза, звязаныя з пераходам на еўра. Гэта запатрабавала прыняцця шэрага непапулярных захадаў і строгай эканоміі дзяжбюджэту. 18 верасня 2006 года ў венгерскай сталіцы пачаліся хваляванні — пратэстуючыя нападалі на дзяржаўныя ўстановы, падпальвалі аўтамабілі, нападалі на паліцыю, абвінавачваючы прэм’ер-міністра ў тым, што, як стала вядома з уцечак у СМІ, ён хлусіў выбаршчыкам, прыўкрашваючы эканамічнае становішча ў краіне. У першы ж дзень вулічных хваляванняў Дзьюрчань абвясціў: «Я застаюся і буду выконваць сваю працу. Я сур’ёзна настроены на рэалізацыю сваёй праграмы… Разумею ўсю крытыку ў свой адрас, але трэба адрозніваць здаровую крытыку ад простага вандалізму. Калі дзве-тры тысячы людзей не разумеюць, што можна рабіць. а чаго нельга, гета не з’яўляецца падставай для таго, каб парушаць мір і пакой у краіне». Антыўрадавыя выступленні працягваліся два тыдні. 1 кастрычніка 2006 года ў Венгрыі адбыліся мясцовыя выбары, на якіх правячая партыйная кааліцыя пацярпела поўнае паражэнне. Правая апазіцыя на чале з партыяй «Фідэс» атрымала большасць у абласных сабраннях як мінімум у 18 з 19 акруг і пасады мэраў не менш чым у 19 з 23 буйнейшых гарадоў краіны. У той жа дзень прэзідэнт Венгрыі Ласла Шойом заклікаў Дзьюрчаня адправіць урад у адстаўку. Шойом крытыкаваў прэм’ер-міністра за выкарыстанне «недапушчальных метадаў палітычнай барацьбы, якія падрываюць давер да венгерскай дэмакратыі», і «маральны крызіс», у якім краіна апынулася з-за яго. Прэзідэнт заклікаў дэпутатаў вынесці ураду вотум недаверу. Партнёры па ўрадавай кааліцыі — сацыялісты і свабодныя дэмакраты, якія мелі ў парламенце надзейную большасць, адхілілі ўмяшальніцтва прэзідэнта, які згодна з канстытуцыяй выконвае толькі цырыманіяльныя функцыі. А Ферэнц Дзьюрчань зноў абвясціў, што ў адстаўку не сыдзе і працягне рэформы, якія прадугледжваюць бюджэтную эканомію. Выступленне прэзідэнта прывяло да аднаўлення акцый пратэста ў сталіцы. Ужо ў ноч на 2 кастрычніка дзясяткі тысяч жыхароў Будапешта зноў выйшлі да будынка парламета, заклікаючы да адстаўкі ўрада. рэперкусіі назіраліся на працягу кастрычніка, і наступнай вясной, гэта значыць у гадавіны падзей 1956 года і венгерскай рэвалюцыі 1848 года, але з лета 2007 пазіцыі кабінета значна ўмацаваліся. 12 сакавіка 2009 года Дзьюрчань абвясціў аб сваім сыходзе з пасады прэм’ер-міністра. Яго пераемнікам на партыйным сходзе, які адбыўся 5 красавіка 2009 года, быў абраны Гордан Байнаі Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia