Ёлча (станцыя)
Ё́лча (трансліт.: Jolča, руск.: Иолча, нарматыўная назва — Ёлча)[1] — станцыя Паўднёва-Заходняй чыгункі Украінскай чыгункі ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана ў вёсцы Новая Ёлча; на лініі Чарнігаў - Оўруч, паміж ст. Неданчычы і Семіходы. Агульныя звесткіРазмешчана на выступе у тэрыторыю Украіны беларускай тэрыторыі, з'яўляючыся на гэтым выступе адзінай дзеючай станцыяй (астатнія на ўчастку Славутыч - Семіходы - украінскія, лінія выкарыстоўваецца для дастаўкі работнікаў Чарнобыльскай АЭС да месца працы). Паблізу станцыі - таксама вёскі Новая Ёлча, Краснае, Галубоўка і іншыя. Станцыя - адзіная, якая абслугоўваецца «Укрзалізныцей» і пры гэтым размешчаная на тэрыторыі Беларусі. Пасажырскае паведамленнеКанчатковая для прыгарадных цягнікоў Чарнігаў - Ёлча. Электрычкі Славутыч - Семіходы ідуць міма станцыі без прыпынку на ёй і наогул на беларускай тэрыторыі. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia