Іван Аляксандравіч Глебаў
Іван Аляксандравіч Глебаў (21 чэрвеня 1864, Віцебск — ?) — беларускі гісторык, педагог. БіяграфіяУ 1886 г. скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, выкладаў гісторыю і геаграфію ў Магілёўскім рэальным вучылішчы. У 1890 г. пераведзены ў Слуцкую мужчынскую гімназію. З 1902 г. працаваў у Віленскім настаўніцкім інстытуце. У 1907—1917 гг. дырэктар Гродзенскай мужчынскай гімназіі. Выступаў за перабудову і дэмакратызацыю школьнай справы, працаваў над удасканаленнем вучэбна-выхаваўчага працэсу ў сярэдняй школе. Удзельнік з’езда дырэктараў сярэдніх навучальных устаноў і начальнікаў народных вучылішчаў Віленскай навучальнай акругі (Магілёў, 1917). Аўтар «Гістарычнай запіскі аб Слуцкай гімназіі з 1617—1630 — 1901 гг.» (1903, на рускай мове). Звестак пра лёс Глебава пасля 1917 г. няма. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia