Іван Васілевіч Мядзведзеў
Іван Васілевіч Мядзве́дзеў (28 лютага 1913, г. Сатка, Чалябінская вобласць — 26 студзеня 1998) — беларускі і літоўскі архітэктар-мастак. БіяграфіяСкончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1946 годзе. З 1947 года працаваў архітэктарам-мастаком у Вільнюсе, у 1951—1954 гадах выкладаў у Вільнюскім мастацкім інстытуце. З 1958 года ў Мінску, з 1959 года галоўны мастак Упраўлення архітэктуры Мінгарвыканкама, у 1967—1969 гадах рэдактар Міністэрства культуры Беларусі[1]. Член Саюза архітэктараў СССР і Саюза мастакоў з 1948 года. Пражываў у Мінску[2]. Дачка — Ірына Кузняцова (нар. 1949), таксама беларускі мастак шкла і жывапісец[3]. Творчасць![]() Працаваў у афармленчым і тэатральна-дэкаратыўным мастацтве, станковай графіцы, плакаце, архітэктурным праектаванні[1]. Аўтар праектаў інтэр’ераў грамадскіх будынкаў Вільнюса (1946—1951), святочнага афармлення Мінска (1959—1973), сцэнаграфіі спектакляў[2]. Аўтар афармлення павільёна ВДНГ СССР у Маскве (1967), дзён культуры Беларусі ва Ульянаўску (1969) і інш. Стварыў серыі акварэльных і пастэльных пейзажаў «Па роднай краіне» (1936—1981), «Самарканд» (1942—1943), «Ленінград» (1945—1946), «Вільнюс» (1947—1958), «Мінск» (1958—1983), партрэтаў беларускіх архітэктараў (1982—1984) і інш[1]. УзнагародыУзнагароджаны медалямі, Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета ЛітССР (1951, 1954). Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia