Ірына Іванаўна Кузняцова

Ірына Іванаўна Кузняцова
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1949(1949-06-09) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Іван Васілевіч Мядзведзеў
Род дзейнасці паэтка, кераміст, дызайнер, графік, мастацкае шкло
Вучоба
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірына Іванаўна Кузняцова (нар. 9 чэрвеня 1949) — беларускі мастак шкла, жывапісец, дызайнер, паэт.

Біяграфія

Нарадзілася 9 чэрвеня 1949 года ў Вільнюсе (Літоўская ССР), у сям'і беларуска-літоўскага мастака-архітэктара Івана Мядзведзева[1].

У 1973 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Таксама мае музычную адукацыю.

Муж — беларускі жывапісец-абстракцыяніст Анатоль Кузняцоў.

Творчасць

Працуе ў галіне мастацкага шкла і жывапісу. Член Беларускага Саюза мастакоў.

Адна з першых стварала ў Беларусі літыя вітражы і аб'ёмна-прасторавыя кампазіцыі для інтэр'ераў, эксперыментавала ў галіне мастацкага шкла, абстрактнага жывапісу, фатаграфіі, Камп’ютарнай графікі[2].

У 1992 годзе выйшаў сборнік вершаў «І чараўніцтва злучаная нітка...»[3].

Мастацкія праекты

  • 13 сакавіка — 28 красавіка 2013 года: «Крылом узляцела рука часу...» — сумесная з бацькам, беларускім мастаком Іванам Мядзведзевым выстаўка твораў, прысвечаных Гомелю у Карціннай галерэі Г. Х. Вашчанка.
  • 23 мая — 20 чэрвеня 2017 года: «NAISSANCE DE L`IMAGE» — выстаўка графічных твораў у творчай прасторы «АРТМУЗА», Санкт-Пецярбург[4];
  • 3 сакавіка — 4 красавіка 2021 года: «Настальгія ці ўспамін пра будучыню» — сумесная выстаўка з Анатолем Кузняцовым у арт-гасцёўне «Высокае Месца»[5];
  • 14 — 18 сакавіка 2022 года — сімпозіум мастацкага шкла ў Бярозаўцы, шклозавод «Нёман»;
  • 10 лістапада — 11 снежня 2022 года: «АРТ-ШКЛО» — выстаўка мастацкага шкла па выніках сімпозіума на шклозаводзе «Нёман», Палац Мастацтва, Мінск[6];

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya