Іван Васілевіч Саламярэцкі
Іван Васілевіч Саламярэцкі (?—1582) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ. БіяграфіяЗ роду князёў Саламярэцкіх. Бацька Васіль Іванавіч Саламярэцкі, маці Ганна Іванаўна з Уладыкаў. У маладосці гаспадарскі дваранін (прынамсі з 1538). У 1541—1552 гадах дзяржаўца аiнскi ў 1541—1552, дабосненскi ў 1552—1555, глускi ў 1552—1556, быхаўскi ў 1555—1556, стараста мсцiслаўскi i радамльскi з 1558, першы кашталян мсцiслаўскi з 1566 года. Удзельнічаў у абароне ўсходняй мяжы ВКЛ у час Інфлянцкай вайны (1558—1582). У 1566 стаў першым кашталянам мсціслаўскім, захаваўшы пасады старасты мсціслаўскага і радамльскага. У 1573 удзельнічаў у абранні на трон Рэчы Паспалітай Генрыка Валезы. Меў маёнткі: Саламярэчча, Гарадок Саламярэцкі (Сёмкаў), Плешчанічы, Гогаліца (Менскі павет); Асташын (Новагародскі павет); Кельмы, Дабікінты (Жамойць); дзяржавы Айна (Гайна), Глуск, Дабосна, Быхаў. Апекваўся праваслаўнай царквой. Манастыр у Саламярэччы дадаткова фундаваў. Пахаваны ў манастырскай Пакроўскай царкве ў Саламярэччы. Сям’яПершая жонка Багдана з Сапегаў (пам. 1550), дзяцей у шлюбе не было. Другая жонка (шлюб у 1551) Ганна з Глябовічаў (пам. 1593). У шлюбе нарадзіліся сын Багдан, дочкі Марына, Барбара. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia