Іван Дарэмідонтавіч Трубнікаў
Іван Дарэмідонтавіч Трубнікаў (1857 — ?) — беларускі і ўкраінскі інжынер і архітэктар[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1857 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у рэальным вучылішчы, адкуль перайшоў у Інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1879 годзе. Скончыў курс па 1-м разрадзе ў 1884 годзе[1]. Па выхадзе з Інстытута прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення гродзенскага губернскага праўлення, а праз тры гады прызначаны малодшым архітэктарам там жа. У 1890 годзе пераведзены ў горад Камянец-Падольскі ў якасці губернскага архітэктара будаўнічага аддзялення і займаў гэта месца прынамсі да 1892 года[1]. У 1905 годзе быў прызначаны выконваючым пасаду валынскага губернскага інжынера[2][3] і займаў гэту пасаду да 1913 года[4]. 9 красавіка 1907 года было зарэгістравана Жытомірскае таварыства аматараў фізічных практыкаванняў, у якім адным з членаў праўлення стаў губернскі інжынер І. Трубнікаў[3]. ТворчасцьДзейнасць І. Трубнікава заключалася галоўным чынам у рамонце і перабудовах казённых будынкаў (турмы, казначэйствы, бальніцы), збудаванні новых драўляных мастоў, царкоўных пабудовах у некалькіх паветах Гродзенскай губерні і ў складанні розных праектаў[1]. У 1880-х гадах удзельнічаў у будаўніцтве Новых казармаў за чыгункай у Гродне (цяпер на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса)[5]. У 1887—1890 гадах праектаваў мураваныя храмы ў Гродзенскай губерні[1]. Праекты![]()
АдрасыУ Жытоміры:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia