Іван Дзянісавіч Прахарэнка
Іван Дзянісавіч Прахарэ́нка[1] (10 мая 1918 — 18 чэрвеня 2010) — вучоны, доктар эканамічных навук (1971), прафесар (1971). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Вышамір (сучасны аграгарадок у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1934 годзе скончыў сямігадовую школу, на рабфаку. У 1939 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута і ў 1939—1941 гадах працаваў настаўнікам у Гарадзецкай сярэдняй школе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны на Бранскім, Цэнтральным, Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтах СПА. У канцы вайны быў палітработнікам палітаддзела корпуса СПА. У 1948—1953 гадах чытаў лекцыі на ракетным палігоне Капусцін Яр і ў ЦКБ акадэміка С. П. Каралёва. У 1953—1956 гадах навучаўся ў ад’юнктуры кафедры палітычнай эканоміі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна і ў 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1957 года выкладаў у Мінскім вышэйшым інжынерным зенітным ракетным вучылішчы супрацьпаветранай абароны. У жніўні 1973 года быў звольнены ў запас і пачаў працу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе загадчыка кафедры палітычнай эканоміі. З 1993 года І. Д. Прахарэнка ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ў Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці (загадчык кафедры эканомікі і фінансаў). Навуковая дзейнасцьАўтар больш за 250 прац па праблемах эканамічнай тэорыі, развіцця эканамічнай сістэмы грамадства, фарміравання структуры і функцыявання сусветнай гаспадаркі і методыцы выкладання. Сярод апублікаванага:
Узнагароды і званні
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia