Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці (ІПД) — беларуская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова ў 1992—2024 гадах у Мінску. ГісторыяЗаснаваны ў 1992 годзе рашэннем савета народных дэпутатаў Ленінскага раёна Мінска (пратакол № 14 ад 14.07.1992), ініцыятывай акадэміка Сяргея Сяргеевіча Атаева[1]. У 2004 годзе ВНУ атрымала назву «Прыватная ўстанова адукацыі „Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці“». Да 2011 года Інстытут займаў два будынкі: акрамя асноўнага на вул. Серафімовіча, 11, заняткі праводзіліся на вул. Пляханава, 8. З 2011 года ўстанова месціцца толькі ў будынку па вул. Серафімовіча каля самай станцыі метро «Пралетарская». З 2014 года Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці з’яўляецца афіцыйным цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва і зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь у якасці базавага цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва (пасведчанне № 45 ад 30 лістапада 2014 года). З 2015 года ІПД дае студэнтам дзённага аддзялення месцы ў інтэрнатах, якія знаходзяцца ў арандаваных памяшканнях на вул. Серафімовіча, 8а, Судмаліса 7 (інтэрнат БДПУ) і некалькіх іншых месцах Мінска. Інстытут мае ліцэнзіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй першай ступені (бакалаўрыят) па спецыяльнасцях: «Сучасныя замежныя мовы», «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам», «Бізнес-адміністраванне», «Эканоміка і кіраванне турыстычнай індустрыяй», «Камерцыйная дзейнасць», «Маркетынг», «Турызм і гасціннасць». Максімальна магчымая колькасць студэнтаў вочнай (дзённай) формы навучання, вызначаная міністэрствам для інстытута, складае 750 чалавек, завочнай формы навучання — 2000 чалавек. У пастанове калегіі Мінадукацыі РБ № 1 ад 19.01.2024 было адзначана: «У шэрагу ўстаноў адукацыі прыватнай формы ўласнасці не забяспечваюцца неабходныя ўмовы дзейнасці моладзевых грамадскіх аб’яднанняў», — сярод гэтых устаноў згаданы ІПД[2]. Заснавальнікі і кіраўніцтва інстытута прынялі рашэнне спыніць адукацыйную дзейнасць з 1 верасня 2024 года. Рашэнне было апублікавана 24 чэрвеня 2024 года[3]. Прыём абітурыентаў быў спынены, студэнты другога і старэйшых курсаў пераведзены ў іншыя ВНУ (БДЭУ, МДЛУ і іншыя)[4]. Агулам было пераведзена каля 500 студэнтаў[5]. Вядомыя асобы ІПД
Выданні ІПД
Цікавыя факты
Крытыка і водгукіУ 2009 годзе шэраг студэнтаў Інстытута правялі анлайн дыскусію УКантакце пра тое, што ім падабаецца і не падабаецца ў ІПД[11]. У асноўным крытыкаваліся тэхнічныя нязручнасці: марудны інтэрнэт, праблемы з ліфтам. Адносіны да супрацоўнікаў і студэнтаў былі неадназначнымі і месцамі суб’ектыўнымі. 31 кастрычніка 2013 года рэктар Інстытута Віктар Цыбоўскі ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[12]. Акрамя гэтага, уласна Інстытут мае шэраг ліцэнзій і сертыфікатаў, якія сведчаць пра адпаведнасць дзейнасці ВНУ дзяржаўным стандартам Беларусі. З іншага боку ў Сеціве кіраўніцтва Інстытута крытыкуецца за аўтарытарны падыход да выкладчыкаў[13]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia