Іван Сямёнавіч Казлоўскі
Іван Сямёнавіч Казлоўскі (11 [24] сакавіка 1900, вёска Мар’янаўка, Кіеўская губерня — 21 снежня 1993, Масква) — украінскі оперны і камерны спявак (лірычны спінтавы тэнар), рэжысёр. Народны артыст СССР (1940). Герой Сацыялістычнай Працы (1980). З 7 гадоў спяваў у хоры Кіеўскага Міхайлаўскага манастыра, дзе быў заўважаны вядомым духоўным кампазітарам Аляксандрам Кошыцам. Пачаў спяваць у хоры Траецкага народнага дома ў Кіеве (тэатр Садоўскага), пазней — саліст Вялікага акадэмічнага хору. У 1920 годзе скончыў Кіеўскі музычна-драматычны інстытут (вакальны факультэт). Падчас службы ў шэрагах Чырвонай Арміі (1920—1923) у горадзе Палтава ўдзельнічаў у спектаклях Украінскага музычна-драматычнага тэатра. У 1924 годзе — у трупе Харкаўскага опернага тэатра. У 1925—1926 гадах — саліст Свярдлоўскага опернага тэатра. У 1926 годзе быў запрошаны на службу ў Вялікі тэатр. Дэбютаваў у ролі Альфрэда («Травіята»), з першых гадоў службы ў Вялікім тэатры, выконваючы галоўныя тэнаравыя партыі, набыў папулярнасць і масу прыхільнікаў, у канцы 1930-х Казлоўскі становіцца адным з любімых спевакоў Сталіна. У 1938 годзе Казлоўскі стварае Дзяржаўны ансамбль оперы СССР і становіцца мастацкім кіраўніком гэтага калектыву. Выступаў як оперны рэжысёр. У 1954 годзе, знаходзячыся на піку папулярнасці, Іван Сямёнавіч назаўжды пакінуў Вялікі тэатр. І. С. Казлоўскі памёр 21 снежня 1993, (па іншых крыніцах — 24 снежня). Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 10). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia