Сямён Алелькавіч
Сямён (Сімяон) Алелькавіч (1420[5], Слуцк — 1470, Кіеў) — князь слуцкі (1440—1454), апошні князь кіеўскі (1455—1470). Паходзіў з роду Гедзімінавічаў, сын Алелькі Уладзіміравіча. Быў жанаты з Марыяй, дачкой ваяводы віленскага Я. Гаштольда, фактычнага кіраўніка ўраду ВКЛ. Пасля смерці бацькі атрымаў ва ўдзел Кіеўскае княства, праводзіў самастойную палітыку, ваяваў з крымскімі татарамі, падтрымліваў цесныя сувязі з Малдаўскім княствам, генуэзскімі калоніямі і княствам Феадора ў Крыме. Сваю дачку выдаў замуж за вял.кн. цвярскога Міхаіла Барысавіча[6], а сястру Еўдакію (у 1463) — за гаспадара малдаўскага Стэфана III Вялікага. Выстаўляўся князямі і баярамі ВКЛ кандыдатам на вялікакняскі сталец. Вёў будаўнічыя і аднаўленчыя работы ў Кіеве. Пахаваны ва Успенскім саборы Кіева-Пячэрскага манастыра. Пасля смерці Сямён Алелькавіча Кіеўскае княства пераўтворана ў Кіеўскае ваяводства. Сям’яБыў жанаты з дачкой Яна Гаштольда Марыяй[7][8]. Меў дзяцей:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia