Юрый Алелькавіч (1559—1586)
Юрый Юр'евіч Алелькавіч (17 жніўня 1559 — 6 мая 1586) — грамадскі і культурны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. За Ю. Алелькавічам княжацкі двор у Слуцку зрабіўся буйным культурным цэнтрам[5]. Біяграфія![]() Прадстаўнік княжацкага роду Алелькавічаў, старэйшы сын Юрыя і Кацярыны з Тэнчынскіх. Меў братоў Аляксандра і Яна Сямёна, разам з якімі падарожнічаў па еўрапейскіх універсітэтах[6]. У 1582 пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Верхні і Ніжні замкі і Старое Места ў Слуцку, частку Слуцкага княства, Весічы і інш. Уласнаручна напісаў Слуцкае Евангелле (1585)[7]. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка паведамляў Крыштафу Радзівілу, што Юрый памёр пасля працяглай хваробы на сухоты[8]. У шлюбе з Барбарай з Кішак меў дачку Соф'ю, якой па смерці бацькі адышло Слуцкае княства. Радавод
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia