Івонцавічы (Вілейскі раён)
Іво́нцавічы[1] (трансліт.: Ivoncavičy, руск.: Ивонцевичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 7 км на поўнач ад Вілейкі, за 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Куранец, за 110 км ад Мінска, на аўтадарозе Вілейка — Докшыцы. ГісторыяУ XVIII стагоддзі вёска ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1765 годзе ў складзе маёнтка Куранец, 15 двароў, уласнасць С. Саванеўскай. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў складзе Вілейскага павета Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. У 1853 годзе фальварак у Вілейскім павеце Віленскай губерні. У пачатку XX стагоддзя вёска ў Куранецкай воласці таго ж павета і губерні, 148 жыхароў, 197 дзесяцін зямлі. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Куранец[2]. З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Куранецкім сельсавеце, быў млын. З 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У 1944 годзе часткова спалена, былі загублены 34 жыхары. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 1968 года землі ў саўгасе «Вілейскі». Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia