Літвінкі (Вілейскі раён)
Літві́нкі[1] (трансліт.: Litvinki, руск.: Литвинки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 12 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, за 0,5 км ад чыгуначнай станцыі Куранец на лініі Маладзечна — Полацк, за 115 км ад Мінска, на аўтадарозе Любань — Куранец. ГісторыяУ 1690 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, царкоўная ўласнасць, З двары; у 1765 годзе 6 двароў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска Вілейскага павета Мінскай губерні, у складзе маёнтка Куранец, шляхецкая ўласнасць. У пачатку XX стагоддзя вёска ў Куранецкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 89 жыхароў, 157 дзесяцін зямлі. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Куранец[2]. З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. Загінула больш за 20 землякоў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 1968 года землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Вілейскі». Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia