Ігар Іванавіч Гермянчук
Ігар Іванавіч Гермянчук (1 студзеня 1961, вёска Стракавічы Светлагорскага раёна — 29 красавіка 2002, Мінск) — беларускі журналіст і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, рэдактар газеты «Свабода», заснавальнік часопісу «Кур'ер». БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Стракавічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, навучаўся ў сярэдняй школе-інтэрнаце г. Светлагорска. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з актыўных удзельнікаў незалежніцкага руху 1980-х гг. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984). Член БНФ «Адраджэньне». У 1990 г. у 29-гадовым узросце Гермянчук стаў адным з самых маладых дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР. 11 красавіка 1995 года разам з іншымі дэпутатамі ад Апазіцыі БНФ абвясціў галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму пра дзяржаўную беларуская мова і сімволіку. У ноч на 12 красавіка 1995 дэпутаты былі выкінутыя з залі паседжанняў і жорстка збітыя АМАПам і спецназам. У 30-гадовым узросце Ігар Гермянчук узначаліў газету «Свабода», якая пры ім зрабілася найбуйнейшым і самым папулярным апазіцыйным выданнем краіны. За антыпрэзідэнцкія публікацыі пракуратура чатыры разы заводзіла на Ігара Герменчука крымінальныя справы. Пад канец 1997 года газета «Свабода» была забароненая, але ўжо ў студзені 1998 г. Ігар Гермянчук здолеў адрадзіць яе пад назвай «Навіны». Заснавальнік і рэдактар часопісу «Кур'ер». Смерць і пахаваннеПамёр ад раку ў 2002 г. Пахаваны на мінскіх Усходніх могілках[1]. На магіле пастаўлены помнік, створаны скульптарам Канстанцінам Селіханавым і архітэктарам Лявонціем Зданевічам[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia