Чыркавіцкі сельсавет
Чы́ркавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Чыркавічы. Сельсавет знаходзіцца ў цэнтры раёна, на захад ад горада Светлагорск. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ракшынскага сельсавета[1]. 10 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шацілкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Асопнае, Жэрдзь, Медзведаў, Печышчы і пасёлак чыгуначнай станцыі Жэрдзь)[2]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 10 ліпеня 1975 года ў гарадскую мяжу Светлагорска ўключана вёска Светач[3]. 30 сакавіка 1992 года з часткі сельсавета ўтвораны Печышчанскі сельсавет. 28 красавіка 2011 года ў складзе сельсавета ўтвораны хутар Міколін Востраў[4]. 29 сакавіка 2012 года скасавана вёска Ала[5]. 14 лістапада 2018 Светлагорскі раённы савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб далучэнні вёскі Расава і адпаведнай часткі сельсавета да горада Светлагорска[6]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2905 чалавек[7], з іх 92,6 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 2385 чалавек[9]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia