Сяргей Іванавіч Дубавец
Сяргей Іванавіч Дубавец (нар. 17 верасня 1959, Мазыр) — беларускі журналіст, літаратар, крытык і выдавец. БіяграфіяПераехаў у Мінск раз з бацькамі ў дзяцінстве. Пасля сканчэння сярэдняй школы ў 1976 годзе працаваў выпускным у газеце «На страже Октября» завода «Гарызонт». У 1979—1984 гадах вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ. Падчас вучобы Сяргей Дубавец стаў адным з заснавальнікаў моладзевага аб’яднання Беларуская спеўна-драматычная майстроўня («Майстроўня»), якая адраджала традыцыйныя народныя гулянні (напр. Купалле), ставіла народную драму «Цар Максіміліян», арганізоўвала калядаванне. За актыўны ўдзел у акцыях «Майстроўні» Дубавец, разам з іншымі, некалькі разоў быў затрыманы міліцыяй і атрымаў вымовы па камсамольскай лініі. Працаваў малодшым рэдактарам рэдакцыі літаратуры БелСЭ, у рэдакцыі абласной газеты «Гомельская праўда» (Гомель). Літаратурную дзейнасць пачаў у «самвыдаце». Падчас службы ў Савецкай арміі выконваў абавязкі карэспандэнта дывізійнае газеты «Боевой призыв», якая знаходзілася на тэрыторыі Мінскага аператыўнага палка («Белполк»). На рэдакцыйнай машынцы Сяргей Дубавец друкаваў самвыдавецкую газету «Люстра дзён», якую пачаў выдаваць у 1980 разам з Вінцуком Вячоркам і Сяргеем Сокалавым, пад калектыўным псеўданімам «Беларуская талеранцыйная грамада». У 1984 у Слоніме разам з Сяргеям Астраўцовым выдаюць літаратурную газету «Набойні», дзе змяшчаюць свае творы. У 1986 разам з талакоўцамі выпускаў скандальны «Бурачок». З 1987, жывучы ў Маладзечне, працаваў у аддзеле крытыкі і мастацтва часопіса «Нёман» (1987). У 1988 годзе. Дубавец разам з Алесем Бяляцкім пачынаюць выдаваць бюлетэнь Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» — «Кантроль». Рэдактар альманаха «Літаратура» (1989), удзельнічаў у выданні газеты «Навіны БНФ». Абіраўся членам Сойму БНФ. Рэдактар газеты «Свабода» (1990—1991). З 1990 Сяргей Дубавец жыў у Вільнюсе, быў сведкам, а часам і ўдзельнікам барацьбы літоўскай грамадскасці за атрыманне Літвой незалежнасці. З 1991 галоўны рэдактар абноўленай «Нашай Нівы». Масон. З 2019 года — Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі[1]. У студзені 2024 года пракуратура Беларусі завяла на Дубаўца крымінальную справу, інкрымінуючы яму парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і адмаўленні генацыду беларускага народа (арт. 369-1, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 367, ч. 1 арт. 361-1, ч. 1 арт. 130-2, ч. 1 арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь)[2]. З другой жонкай трымае гатэль на Занзібары[3]. ТворчасцьПсеўданімы: Алесь Кебік; Андрэй Корсак; Іван Мялешка; Сяргей Паўлоўскі; Адам Праціста; С.Пхоў; Крыптанімы: С. Д.; С. П.; і інш. Друкаваўся ў зборніках «Дзень паэзіі», «З гісторыяй на Вы», «Вобраз», часопісах «Полымя», «Нёман», «Крыніца», у «Литературной газете». Напісаў прадмовы да кнігаў «Мур» Ж.-П. Сартра (1991), «Адвечным шляхам» І. Абдзіраловіча (1993), пераклаў гэты твор на рускую мову для «Нёмана». Кніга «Тантамарэскі» (2019) пра беларускамоўнага мытніка і асветніка Алеся Юркойця, які апынуўся за кратамі. УзнагародыУзнагароджаны медалем Літоўскай Рэспублікі «13 студзеня» за «адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне незалежнасці Літвы», медалем імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1998) за аўтарскую праграму «Вострая брама» на «Радыё Свабода», медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. Лаўрэат прэмій «Гліняны Вялес» (2005)[5] і «Залаты апостраф» (2015; у намінацыі «проза» за кнігу «Вайна і мір. Справаздача»)[6]. Лаўрэат галоўнага прыза літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за нон-фікшн «Тантамарэскі». Сям'яПершая жонка Таццяна Сапач, паэтэса, тэлежурналістка. З ёю меў дачку Адэлю (псеўд. Тэда Лі), спявачку і празаіка. Уначы на 28 снежня 2010 года Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач, калі яны вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку[7], трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы, пад Алітусам, каля 22:00 27 снежня па беларускім часе[8]. Тацяна загінула, Сяргей Дубавец быў паранены[7]. У другім шлюбе з Таццянай Дубавец, акушэркай-гінеколагам, псіхолагам[3]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia