Апазіцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»Апазіцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» — парламенцкая фракцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэньне», што дзейнічала з 15 мая 1990 да 9 студзеня 1996 года ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га склікання. Складалася з 26 членаў, частка з якіх дагэтуль належала да КПСС. ДзейнасцьФракцыя здолела адцягнуць на тры гады прапанаванае ў маі 1991 года 1-ым сакратаром ЦК КПБ Анатолем Малафеевым увядзенне пасады прэзідэнта. На прапанову фракцыі 24 жніўня 1991 года на 86% камуністычны ВС прыняў пастановы аб спыненні дзейнасці КПСС і камсамола, а таксама аб зняцці Мікалая Дземянцея з пасады старшыні Вярхоўнага Савета (ВС). 25 жніўня 1991 года на прапанову дэпутатаў Апазіцыі БНФ Вярхоўны Савет абвясціў незалежнасць Беларусі. Увосень 1991 года Апазіцыя БНФ распрацавала Закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, што быў пазней з папраўкамі ўхвалены ВС. У верасні 1991 года на прапанову Апазіцыі БНФ ВС ухваліў бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» ў якасці дзяржаўных[1]. 11 красавіка 1995 года 19 з 26 удзельнікаў фракцыі бралі ўдзел у галадоўцы ў зале ВС у знак пратэсту супраць прызначэння неадпаведнага Канстытуцыі рэферэндума[2]. Удзельнікі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia