Ігар Анатолевіч Лісіца
Ігар Лісіца (нар. 10 красавіка 1988, Ліда) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераВыхаванец лідскага футбола, у 2006—2008 гадах гуляў за гродзенскі «Нёман». Пачынаючы з 2009 года выступаў за «Белшыну», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. Звычайна выступаў на пазіцыі цэнтральнага або флангавага паўабаронцы. У жніўні 2014 года пакінуў бабруйскі клуб[2] і неўзабаве зноў стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[3]. У «Нёмане» неўзабаве замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[4], дзе пазней замацаваўся ў аснове. У ліпені 2016 года перайшоў у «Віцебск»[5], дзе стаў асноўным левым абаронцам. У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у «Нафтан» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[6]. У складзе «Нафтана» стаў іграком асновы, выступаў у якасці флангавага абаронцы, аднак не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. Са студзеня 2018 года на працягу двух месяцаў праходзіў прагляд у сталічных «Крумкачах», аднак на клуб была накладзена забарона на рэгістрацыю новых ігракоў, і ў сакавіку 2018 года паўабаронца падпісаў пагадненне з «Лідай»[7], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[8], аднак ужо ў сакавіку разарваў пагадненне з ЮАС і зноў стаў іграком «Ліды»[9]. У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады[10]. Аднак, яшчэ ў лютым у складзе «Ліды» прымаў удзел у таварыскіх матчах[11]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі[12]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia