Ігар Валянцінавіч Семчанка
Ігар Валянцінавіч Се́мчанка[1] (нар. 21 ліпеня 1959, Гомель) — беларускі вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар (1999), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)[2]. БіяграфіяНарадзіўся 21 ліпеня 1959 года ў Гомелі. Скончыў з адзнакай фізічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1981 годзе па спецыяльнасці «Фізіка», аспірантуру ў 1984 годзе. З 1984 года — на пасадзе асістэнта кафедры агульнай фізікі, з 1985 года — дацэнт, у 1997—2004 гадах — загадчык кафедры[3]. З 1989 па 1997 гады — дэкан фізічнага факультэта, з 2004 года — прарэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны па вучэбнай рабоце. З 2022 — намеснiк генеральнага дырэктара па навуковай дзейнасці Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка»[4]. Навуковая і грамадская дзейнасцьНавуковыя працы па праблемах оптыкі штучных кампазіцыйных структур з асаблівымі ўласцівасцямі, оптыкі крышталёў, электрадынамікі метаматэрыялаў, нелінейнай оптыкі, акустаэлектронікі. Развіў тэорыю распаўсюджання і ўзаемадзеяння электрамагнітных і акустычных хваль у гіратропных асяроддзях з прасторавай і часавай перыядычнай структурай[1]. Аўтар больш за 400 навуковых і навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, больш за 130 артыкулаў у часопісах, больш за 100 навукова-метадычных артыкулаў, 19 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 9 патэнтаў[3]. Член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі[3], член савета па абароне дысертацый па спецыяльнасцям «Оптыка» і «Тэарэтычная фізіка» Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (намеснік старшыні — з 2012 года)[3], Беларускага фізічнага таварыства[3], рэдакцыйнай калегіі навукова-метадычнага часопіса «Фізіка: праблемы выкладання». Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia