Ігар Мікалаевіч Смірноў
І́гар Мікала́евіч Смірно́ў (руск.: И́горь Никола́евич Смирно́в; 23 кастрычніка 1941, г. Петрапаўлаўск-Камчацкі, РСФСР, СССР) — прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. БіяграфіяПасля заканчэння вучылішча рамёстваў працаваў на Златавустаўскім металургічным заводзе. З 1959 па 1987 год — на Электрамашынабудаўнічам заводзе ў г. Новая Кахоўка. Прайшоў шлях ад зваршчыка да намесніка дырэктара па вытворчасці. У 1974 годзе скончыў завочна Запарожскі машынабудаўнічы інстытут. З 1987 па 1990 год — дырэктар завода «Электрамаш» Актыўны ўдзельнік акцый пратэсту рускамоўнага насельніцтва Малдовы супраць праяў малдаўскага нацыяналізму ў жніўні-верасні 1989 г. У лютым 1990 г. выбраны дэпутатам гарсавета Ціраспаля і народным дэпутатам Вярхоўнага Савета МССР. Але з-за неаднаразовых пагроз, збіццеў і поўнага ігнаравання прыднястроўцаў разам з групай дэпутатаў прыпыніў свою дзейнасць у Вярхоўным Савеце МССР. У красавіку 1990 г. абраны старшынёй Ціраспальскага гарадскога савета. На I З’ездзе дэпутатаў усіх узроўняў Прыднястроўя выбраны старшынёй Каардынацыйнага Савета сацыяльна-эканамічная развіцця рэгіёна. На II Надзвычайным З’ездзе дэпутатаў усіх узроўняў 2 верасня 1990 года, які абвясціў стварэнне прыднястроўскай дзяржавы, выбраны Старшыней Часовага Вярхоўнага Савета ПМССР. Перамог на выбарах прэзідэнта ПМР у 1991 годзе. Падчас Прыднястроўскага канфлікту ўзначаліў абарону ПМР, стварыўшы Рэспубліканскую гвардыю і народнае апалчэнне. Быў абраны прэзідэнтам яшчэ тройчы — у 1996, 2001 і 2006 годзе. Вярхоўны Галоўнакамандуючый узброенымі сіламі самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Доктар эканамічных навук. Узнагароджаны ўрадавымі ўзнагародамі СССР, ўзнагародамі Рускай праваслаўнай царквы і Украінскай праваслаўнай царквы (кананічнай). Мае жонку, двух сыноў. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia