Ідзума (горад)
Ідзума (яп.: 出雲市) — горад у Японіі, які знаходзіцца ў прэфектуры Сіманэ. Па колькасці насельніцтва займае 2-е месца ў прэфектуры, і 3-е месца ў рэгіёне Сан’ін пасля гарадоў Мацуэ і Таторы. Горад Ідзумі вядомы ў Японіі як радзіма сінтаісцкіх міфаў, а таксама такімі помнікамі гістарычнай і культурнай спадчыны, як сінтаісцкія храмы Ідзума-тайся і Суса-дзіндзя і шматлікія рэшткі старажытных паселішчаў. МіфалогіяДзеянне шматлікіх сінтаісцкімі міфаў Японіі адбываюцца ў старажытным рэгіёне Ідзумі, які пагэтаму называецца «зямля багоў». Самымі вядомымі міфамі аналаў «Кодзікі», якія адносяцца да рэгіёну, з’яўляюцца: 1.Кунібікі сінва — «Міф пра прыцягненне часткі сушы», апавядае пра тое, як частка карэйскай тэрыторыі была прыцягнутая вяроўкамі з мора і далучана да Японіі. 2. Яматана ароці — «Міф пра васьмігаловага змея», апавядае пра тое, як бог Сусанаа выратаваў прынцэсу Кусінада-хімэ і ўзяў яе ў жонкі, забіўшы змея ароці. 3. Акунінусі-но-сінва — «Міф пра Бога Акунінусі», апавядае пра тое, як прынцэса Ягамі-хімэ аддала перавагу Акунінусі (пляменнік багіні сонца Аматэрасу) яго братам, а тыя вырашылі ў адплату яго забіць. Яму давялося бегчы ў краіну, дзе кіраваў бог грому Сусанаа, там Акунінусі вырашыў узяць у жонкі дачку Сусанаа Сусэры-бімэ і праходзіў выпрабаванні, арганізаваныя яе бацькам. Геаграфічнае становішчаГорад размешчаны на востраве Хансю ў прэфектуры Сіманэ рэгіён Цюгоку. З ім мяжуюць гарады Мацуэ, Ода, Унан і пасёлкі Хікава, Іінан[2]. Займае заходнюю частку аднайменнай раўніны і частка паўвострава Сіманэ[3]. Насельніцтва
СімволікаДрэвам горада лічыцца Pinus thunbergii, кветкай — хрызантэма[5]. Гарады-пабрацімыКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia