Ілья Валер’евіч Цюніс
Ілья Цюніс (нар. 4 ліпеня 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераВыхаванец мінскага «Дынама», у 2011—2012 гадах выступаў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, а сезон 2013 правёў у арэндзе ў «Смаргоні». У 2014 годзе перайшоў у «Гарадзею», але не здолеў завацавацца ў складзе. У ліпені 2015 года да канца сезона быў аддадзены ў арэнду ў пінскую «Хвалю». Сезон 2016 пачаў у Другой лізе ў складзе «Нёмана-Агра», а летам адправіўся ў клуб «Дынама» (Вране) з Першай лігі Сербіі. 2017 год правёў у другім дывізіёне Літвы ў складзе «Пакруойіса». У 2018 годзе вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад клуба «Ашмяны-БДУФК». Пакінуў ашмянскую каманду ў жніўні 2019 года[1] і неўзабаве далучыўся да першалігавай «Оршы»[2], дзе пераважна выхадзіў на замену. У сезоне 2020 года стаў выступаць за мар’інагорскую «Вікторыю», а ў ліпені 2021 года перабраўся ва «Узду». У сакавіку 2022 года стаў іграком «Асіповічаў»[3]. Гуляў у камандзе да канца сезона 2023. Крыніцы
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia