ФК Ашмяны-БДУФК
«Ашмяны-БДУФК» — былы беларускі футбольны клуб з Ашмян. ГісторыяЗ 2007 года клуб выступаў у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці, дзе займаў месцы ў ніжняй палове табліцы. У пачатку 2015 года мінскі клуб «Славянін», шукаючы магчымасць пераехаць у іншы горад, здолеў дамовіцца аб пераездзе з кіраўніцтвам Ашмян. У выніку, у Другую лігу замест «Славяніна» была заяўлена каманда «Ашмяны». Каманда была ўкамплектавана пераважна былымі ігракамі «Славяніна», таксама ў яе склад быў запрошаны шэраг мясцовых футбалістаў. Галоўным трэнерам «Ашмян» стаў былы трэнер «Славяніна» Васіль Смірных. У сезоне 2015 «Ашмяны» адразу сталі адным з лідараў сваёй падгрупы А, аднак у выніку занялі трэцяе месца і выйшлі ў фінальны раўнд, дзе не здолелі ўзняцца вышэй за пяты радок. У пачатку 2016 года, пасля спынення існавання першалігавай «Бярозы-2010» і адмовы «Маладзечна-ДЮСШ-4» ад павышэння «Ашмянам» было прапанавана месца ў Першай лізе, на што каманда адказала згодай[1]. Аднак, замацавацца ў Першай лізе не атрымалася — каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы. Улетку шэраг ігракоў «Ашмян» быў абвінавачаны ў арганізацыі дагаворных матчаў, яны былі выключаны з каманды, склад якой у выніку абнавіўся больш чым напалову. Восенню 2016 года галоўным трэнерам замест Васіля Смірных стаў Антуан Маёраў, але і ён не здолеў выратаваць каманду ад апошняга месца і вылету ў Другую лігу. Сезон 2017 каманда, якая дапоўніла назву «Ашмяны» да «Ашмяны-БДУФК», пачала ў Другой лізе са штрафам у 5 ачкоў за ўдзел ігракоў у дагаворных матчах у папярэднім сезоне. Пачатак атрымаўся няўдалым — «Ашмяны» саступілі асноўным канкурэнтам і ўскладнілі сабе барацьбу за высокія месцы. Аднак пазней каманда набрала абароты і стала перамагаць у адным матчы за другім, нярэдка з разгромным лікам. У выніку «Ашмяны» неўзабаве апынуліся ў верхняй частцы табліцы і, разграміўшы ў апошнім туры «Любань» з лікам 12:1, занялі трэцяе месца. Пры гэтым нападнік «Ашмян» Дзмітрый Купнеўскі з 31 голам стаў найлепшым бамбардзірам турніру. У сезоне 2018 «Ашмяны» таксама былі адным з фаварытаў Другой лігі, але даволі хутка адсталі ад «Руха» і «Крумкачоў» і былі вымушаны змагацца за трэцяе месца. Доўгі час паспяхова ўтрымліваючы трэці радок, у канцы сезону ашмянская каманда прапусціла наперад рэчыцкі «Спадарожнік» і фінішавала чацвёртай. У сезоне 2019 «Ашмяны-БДУФК» доўгі час вялі барацьбу за першынство з дзяржынскім «Арсеналам», у выніку каманда стала другой і выйшла ў Першую лігу. У 2020 годзе, запрасіўшы некалькіх вопытных ігракоў, «Ашмяны-БДУФК» сталі серадняком Першай лігі і ў выніку скончылі сезон на 10-м месцы. Аднак, у пачатку 2021 года стала вядома, што з-за фінансавых цяжкасцей каманда не выступіць у Першай лізе і спыніць існаванне. Новая каманда з Ашмян, складзеная пераважна з мясцовых ігракоў, была заяўлена ў Другую лігу ў сезоне 2021. Грамадскае аб’яднанне «Футбольны клуб «Ашмяны» знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі[2] з лістапада 2021 года па рашэнні Гродзенскага абласнога суда. У 2023 годзе ў Гродзенскім абласным судзе прайшло пасяджэнне пра прымусовае прызначэнне ліквідатара грамадскага аб’яднання. Ён мусіць завяршыць справы арганізацыі. Эмблемы
Папярэднія назвы
Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia